Бабруйкі
Выгляд
Бабруйкі | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Млыноцкі |
Насельніцтва: | 81 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°48′48″ пн. ш. 29°15′46″ у. д. / 51.81333° пн. ш. 29.26278° у. д.Каардынаты: 51°48′48″ пн. ш. 29°15′46″ у. д. / 51.81333° пн. ш. 29.26278° у. д. |
Бабруйкі на мапе Беларусі Бабруйкі |
Бабру́йкі[1] — вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Мытва. Уваходзяць у склад Млыноцкага сельсавету. Насельніцтва 81 чал. (2004). Знаходзяцца за 5 км на ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч). Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Княжабор’е — Рамязы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Бабруйкі згадваюцца ў XVIII ст. як вёска Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бабруйкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні Гольстаў. У 1897 вёска ўваходзіла ў склад Нараўлянскай воласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 — 28 двароў, 168 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 4 двары, 293 жыхары; 1917 — 119 жыхароў; 1921 — 70 двароў, 314 жыхароў; 1959 — 261 жыхар (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 37 гаспадарак, 81 жыхар[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.