Мазуры (Гомельская вобласьць)
Выгляд
Мазуры | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Млыноцкі |
Насельніцтва: | 6 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′33″ пн. ш. 29°13′13.7″ у. д. / 51.85917° пн. ш. 29.220472° у. д.Каардынаты: 51°51′33″ пн. ш. 29°13′13.7″ у. д. / 51.85917° пн. ш. 29.220472° у. д. |
Мазуры на мапе Беларусі Мазуры |
Мазуры́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мытва. Уваходзяць у склад Млыноцкага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 6 чал. (2004). Знаходзяцца за 7 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 184 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Новая Рудня — Мазыр.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Мазуры згадваюцца ў XVIII ст. як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мазуры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1834 мясьціна ўваходзіла ў склад маёнтку Міхалкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавала майстэрня апрацоўкі скуры. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Міхалкаўскай воласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1795 — 2 двары
- XIX стагодзьдзе: 1834 — 13 жыхароў; 1897 — 13 двароў, 68 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1959 — 59 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 5 гаспадарак, 6 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.