Салата (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Saletho
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sallo + суфікс з элемэнтам -т- (-t-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Саладзь
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Салата»

Салата (Саладзь) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Салета або Салада (Saletho, Salado) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Салейка, Сельвін, Саламан; германскія імёны Saleco, Salawins, Salaman) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: староство Городенское и держава Олитская съ фольварками… Салаты… Салатахъ (28 студзеня 1588 году)[3]; na Ministerium Andrzeia Sołodziewicza (30 чэрвеня 1615 году)[4]; Adama Sałatowicz (10 лютага 1791 году)[5].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Салаты (Салацьце), раней таксама існавала возера Салаты[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1292.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
  3. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 95—96.
  4. ^ Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanicae: Zbiór pomników reformacji kościoła polskiego i litewskiego. Serja 4, z. 2. — Wilno, 1915. S. 32.
  5. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 473.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 221.