Артроз
Артроз (стар.-грэц. ἄρθρον — сустава) — зношваньне ўнутрысустаўнага храстка.
Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадухіленьню хваробы спрыяе ўстойлівы расклад харчаваньня, частая зьмена паставаў цела, уніканьне працяглага сядзеньня на кукішках, штодзённая гімнастыка, плаваньне, пешыя прагулкі і зручны абутак.
Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хваробе спрыяе цяжкая цялесная праца, хірургічная апэрацыя на суставе, залішняя вага, плоскаступнёвасьць, перагрузка і звышрухавасьць суставы, пашкоджаньне храстка і астэахандроз.
Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хвароба выяўляецца праз боль у суставах пад канец дня, скаванасьць рухаў раніцай і пасьля нерухомасьці суставаў, хрумст у суставах[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Вольга Цыбульская. Артроз: не скрыпі, сустаў // Краіна здароўя. — 5 сьнежня 2009. — № 49 (163). — С. 5.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Артроз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Трэба мяняць сустаў (часткі: 1, 2, 3) // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка, 1-2 лістапада 2011. — № 207-209 (27071-27073). — ISSN 1990-763x.
![]() |
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |