Пінскі мясакамбінат
Каардынаты: 52°7′10″ пн. ш. 26°3′3″ у. д. / 52.11944° пн. ш. 26.05083° у. д.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | На піку сапраўднага смаку |
Заснаваная | Верасень 1939 |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Берасьцейская вобласьць |
Адрас | Пінск, вул. Індустрыяльная, д. 1 |
Ключавыя фігуры | Эдуард Шыбун, Мікалай Баханюк |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | паўтушкі куранятаў, вараная каўбаса, вяндліна, рулеты і сасіскі з кураціны, альбумін і варэнікі, паўвэнджаная, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса і сардэлькі зь ялавічыны, вэнджаніна, каўбасы і паўфабрыкаты са сьвініны |
Абарачэньне | ▼1158,980 млрд руб[1] (2015 г.; $71,306 млн)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | ▲38,737 млрд руб (2015 г.; $2,383 млн) |
Чысты прыбытак | ▲30,67 млрд руб (2015 г.; $1,887 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 1051 (2016 г.) |
Матчына кампанія | канцэрн «Берасьцемясамалпрам» |
«Пінскі мясакамбінат» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасьні 1939 году ў Пінску (Берасьцейская вобласьць).
На 2019 год ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 фірмовых крамаў «Пікант» у 4 гарадах Берасьцейскай вобласьці: 5 у Пінску і па адной у Берасьці, Століне і Янаве[3]. Замежныя прадстаўніцтвы мясакамбінату працавалі ў 4 гарадах Расеі: Краснадары, Маскве, Сочы (Краснадарскі край) і Туле[4]. «Пінскі мясакамбінат» выпускаў вырабы пад таварным знакам «Пікант»:
- паўтушкі куранятаў, вяндліну і рулеты з кураціны;
- альбумін і варэнікі, эндакрынна-фэрмэнтную сыравіну;
- вэнджаніну зь ялавічыны, а таксама вэнджаную сьвіную бужаніну, бэкон, галяшку, грудзінку, карбанады, каркоўку, кумпякі, паляндвіцу, рулькі, сьвіныя рэбры, філе і шчыкавіну;
- паўфабрыкаты зь ялавічыннай пячонкі, а таксама сьвіныя катлеты, пяльмені, сала, стэйкі, фарш, шашлык і шпік;
- сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасы зь ялавічыны, а таксама сыравяленую каўбасу з каніны;
- варана-вэнджаныя (у тым ліку салямі), сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасы са сьвініны, сьвіныя языкі з гароднінай і флячкі;
- сьвіное жэле, зэльц, паштэт, сальцісон, крывяную (кішка) і лівэрную каўбасы;
- сасіскі з кураціны і сардэлькі зь ялавічыны, а таксама сьвіныя сардэлькі, сасіскі і шпікачыкі;
- паўвэнджаную каўбасу зь ялавічыны, а таксама са сьвініны;
- вараную каўбасу з кураціны, а таксама са сьвініны;
- жывёльны топлены тлушч і тлушч-сырэц[5].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У верасьні 1939 году стварылі Пінскі мясакамбінат. У 1995 годзе пабудавалі новы мясатлушчавы корпус, што павялічыла магутнасьць з 15 да 60 тонаў. У 1999 годзе перабудавалі аміячную кампрэсарную і станцыю адваротнага водазабесьпячэньня, што палепшыла захоўваньне мяса і вырабаў[6].
У 2005 годзе да «Пінскага мясакамбінату» далучылі саўгас «ХХІV партз'езд» у вёсцы Жыдча (Пінскі раён), які стаў філіяй «Невель». Плошча ўгодзьдзяў сельскай гаспадаркі складала 4089 гектараў. Да 2013 году для філіі «Невель» набылі каля 140 прычэпаў і адзінак тэхнікі, у тым ліку трактары «Беларус» і камбайны. Статак вырас амаль утрая да больш як 3500 галоваў буйнога рагатага быдла. Таксама налічвалася 140 коней палескай пароды. У 2012 годзе філія «Невель» выпусьціла звыш 700 тонаў мяса. У 2013 годзе ў Жыдчы адчынілі жывёлагадоўчую фэрму на 720 кароваў зь цялятнікам на 400 галоваў і санпрапускніком. На верасень 2013 году ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 уласных крамаў «Пікант» у Пінску, Століне і Янаве. Сярэдні ўзрост 1000 супрацоўнікаў складаў каля 40 гадоў. Звыш паловы супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спэцыяльную адукацыю. Пагатоў звыш 30 % супрацоўнікаў камбінату былі выпускнікамі Пінскага аграрнага тэхналягічнага каледжу[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2015 год // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 23 траўня 2016 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
- ^ Крамы // ААТ «Пінскі мясакамбінат», 2019 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
- ^ Кантакты // ААТ «Пінскі мясакамбінат», 2019 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
- ^ Асноўныя накірункі // ААТ «Пінскі мясакамбінат», 2019 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
- ^ Аб кампаніі // ААТ «Пінскі мясакамбінат», 2019 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
- ^ Сьвятлана Яскевіч. Калектыў, моцны традыцыямі // Зьвязда : газэта. — 28 верасьня 2013. — № 183 (27548). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Электронныя звароты грамадзянаў // ААТ «Пінскі мясакамбінат», 2019 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |