Пяльмені

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пяльмені
Пяльмені
Пяльмені
Нацыянальная страваудмурцкая, комі, расейская
ПаходжаньнеРасея
РэгіёнУсходняя Эўропа
Асноўны складнікцеста, мяса
Распаўсюджаныя складнікірыба

Пяльме́ні (на мове комі: Пельнянь, па-ўдмурцку: Пельнянь, па-расейску: Пельмени) — страва ўдмурцкай, комі і расейскай кухняў у выглядзе адварных вырабаў з прэснага цеста з начыньнем зь сечанага мяса ці рыбы.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейскае слова пельмени зьяўляецца запазычаньнем зь пермскіх моваў (комі і ўдмурцкай): пельнянь«хлебнае вуха»: пель «вуха» + нянь «хлеб»[1][2][3].

Турыстычная індустрыя Ўдмуртыі намагаецца замацаваць за рэгіёнам статус «радзімы пяльменяў». Зь 2015 году ў рэспубліцы ладзіцца фэст «Сусьветны дзень пяльменя»[4].

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цеста для пяльменяў рыхтуецца з мукі, яек і вады (радзей малака). Начыньне клясычных пяльменяў вырабляецца зь ялавічыны, сьвініны і / або бараніны з даданьнем розных спэцыяў, цыбулі, часам часныку, магчыма выкарыстаньне таксама мяса мядзьведзя, аленя, лася, гусака, рыбы, сьвінога сала, бульбы, капусты.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kalima J. Syrjänisches Lehngut im Russischen // Finnisch-ugrische Forschungen. XVIII (1927). S. 35-36. (ням.)
  2. ^ Лыткин В. И., Гуляев Е. С. Краткий этимологический словарь коми языка. М.: Наука, 1970. С. 219. (рас.)
  3. ^ Кривощекова-Гантман А. С. Коми-пермяцкие заимствования в русских говорах Верхнего Прикамья // Этимологические исследования 1981. С. 59. (рас.)
  4. ^ Интересное в Удмуртии: 6 фактов об удмуртских пельменях(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]