Перайсьці да зьместу

Пэр Эвінд Сьвінгувуд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пэр Эвінд Сьвінхувуд»)
Пэр Эвінд Сьвінхувуд
па-фінску: Pehr Evind Svinhufvud
прэзыдэнт Фінляндыі
1931 — 1937
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 сьнежня 1861
Сяяксьмякі
Памёр: 29 лютага 1944
Луўмякі
Партыя:
Сужэнец: Элен Сьвінгувуд[d]
Дзеці: Yngve Svinhufvud[d], Veikko Svinhufvud[d] і Eino Svinhufvud[d]
Бацька: Pehr Kustavi Svinhufud, heir of Qvalstad & Rapola[d][2]
Маці: Olga Becker[d][2]
Адукацыя:
Узнагароды:
ланцуг ордэна Белага льва Grand cross of the Order of the White Lion рыцар Вялікага крыжа ордэна Нідэрляндзкага льва Вялікі рыцарскі крыж з ланцугом ордэна Сьвятога Уляфа Grand Cross with Collar of the Order of the Three Stars Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland Вялікі крыж ордэна Крыжа Свабоды ордэн Сэрафімаў ордэн Белага арла ордэн Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом Order of Muhammad Ali Вялікі крыж ордэн Чырвонага арла ордэн Чырвонага арла 1-га класа 1st Class of the Order of the Cross of the Eagle Grand Cross of the Order of Merit of the Kingdom of Hungary Iron Cross of Merit of the Civil Guards Iron Cross on white ribbon
Выява аўтографу

Пэр Эвінд Сьвінхувуд (фін. і швэдз. Pehr Evind Svinhufvud, 15 сьнежня 1861, Сяяксьмякі — 29 лютага 1944, Луўмякі) — фінскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1931-37 гг.

У 1925 годзе быў вылучаны кандыдатам на пост прэзыдэнта Фінляндыі, але на выбарах пацярпеў няўдачу. У 1930—1931 — прэм’ер-міністар, у 1931—1937 — прэзыдэнт Фінляндыі. На гэтай пасадзе праводзіў як антыкамуністычную, так і антыфашысцкую палітыку. З аднаго боку, ён ініцыяваў арышт усіх камуністаў-чальцоў парлямэнту, з другога — здушыў Мянтсяльскае паўстаньне, паднятае прафашысцкім лапуаскім рухам. На прэзыдэнцкіх выбарах 1937 году пацярпеў паразу.

Падчас «зімовай вайны» беспасьпяхова спрабаваў сустрэцца з Гітлерам і Мусаліні, але быў прыняты толькі Папам Піем XII. Карыстаўся вялікім даверам у жыхароў краіны, атрымаў ад іх мянушку «Ука-Пэка» («Стары Пэр»).