Запароскія казакі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Запароскія казакі — частка ўкраінскіх казакаў, якія сяліліся за дняпроўскімі парогамі, па-за тэрыторыяй якіх-кольвек дзяржаваў. Назву атрымалі ад разьмяшчэньня свайго штабу, які называўся «Сеччу».

Паходжаньне і назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэпавая мясцовасьць ніжэй дняпроўскіх парогаў здаўна звалася Запарожжам. У 1397 року золатаардынскі хан Тахтамыш перадаў Кіеўшчыну, Падольле, Чарнігаўшчыну і частку Дзікага поля вялікаму князю літоўскаму Вітаўту ў абмен на абарону ад Тамэрлана.

Цюрскае слова «казак» азначала «ахоўнік» ці наадварот — «збойца». Першыя спагады пра іх датаваныя 1489 рокам падчас паходу польскага караля Яна Ольбрахта на татараў.

Запароская Сеч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Запароская Сеч

Запароская Сеч зьявілася ў XVI стагодзьдзі. У 1550-х роках князь Зьмітро Вішнявецкі зьдзейсьніў экспэдыцыю да дняпроўскіх парогаў і на высьпе Малая Хортыца пабудаваў фартэцыю для абароны паўднёвых межаў Літоўска-рускай дзяржавы. У склад гарнізону ўваходзілі як казакі, так і шляхта, драбы, слугі. Пабудаваны Вішнявецкім замак стаў прататыпам казацкага ўмацаваньня, якое, атабарыўшыся на высьпе Тамакоўка ў 60—70-х роках XVI стагодзьдзя, атрымала назву Запароскае Сечы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Запароскія казакісховішча мультымэдыйных матэрыялаў