Падрось
Выгляд
Падрось | |
трансьліт. Padroś | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Краснасельскі |
Насельніцтва: | 79 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°14′4″ пн. ш. 24°26′49″ у. д. / 53.23444° пн. ш. 24.44694° у. д.Каардынаты: 53°14′4″ пн. ш. 24°26′49″ у. д. / 53.23444° пн. ш. 24.44694° у. д. |
± Падрось |
Падро́сь[2] (таксама — По́дрась[2]) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1796 годзе належала Канстанцыі Білевічовай, старасьціне Дзякоўскай. У 1836 годзе прыватная вёска, 13 двароў, 124 жыхары. У 1914 годзе 43 двары, 248 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 79 чалавек[1]
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каля вёскі курганны могільнік, раньняе Сярэднявечча (XI-XII ст.). За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р.Рось, ва ўрочышчы Піскаж, 7 курганоў. Насыпы дыямэтрам 4-6 м, вышынёй 0,4-0,9 м. У 3 насыпах пахавальны абрад трупаспаленьня, у астатніх — трупапалажэньня. Знойдзены ўпрыгожваньні (скроневыя кольцы, пярсьцёнкі, бранзалеты, пацеркі, фібула), прылады працы (2 жалезныя нажы, шыфэрнае прасьліца, абломак жалезнага сярпа).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 123