Перайсьці да зьместу

Павал Часноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Павел Часноўскі»)
Павал Часноўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 сакавіка 1986(1986-03-04)[1][2] (39 гадоў)
Рост 193 см[3]
Вага 89 кг[3]
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001 Менск-2 12 (0)
2002—2004 БАТЭ 0 (0)
2005—2007 Партызан Менск 0 (0)
2007—2009 Віцебск 43 (0)
2009—2010 Вэнтсьпілс 5 (0)
2010 Транзыт[d] 4 (0)
2011 БАТЭ 4 (0)
2012—2015 Тарпэда-БелАЗ 81 (0)
2016 Гарадзея 30 (0)
2017 Менск 29 (0)
2018—2021 Шахцёр Салігорск 15 (0)
Зборныя
2004 Беларусь (да 19)[d] 4 (0)
2005—2009 Беларусь (да 21) 29 (0)

Павал Часноўскі (нар. 4 сакавіка 1986 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Гуляў на пазыцыі брамніка. У цяперашні час працуе трэнэрам брамнікаў у магілёўскім «Дняпры».

Першым клюбам гульца зьяўляецца менская «Зьмена», першым трэнэрам — С. Кашкан[4]. Гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ й менскага МТЗ-РІПА. У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі дэбютаваў у 2007 годзе, гуляючы за «Віцебск» годзе, дзе стаў асноўным брамнікам. У сярэдзіне сэзону 2009 году зьехаў у латвійскі клюб «Вэнтсьпілс», за які выступаў у групавым раўндзе Лігі Эўропы, дзе правёў дзьве выязныя гульні супраць нямецкай «Гэрты» (1:1) і нідэрлядзкага «Гээрэнвээну» (0:5), у якіх прапусьціў агулам 6 мячоў. Некаторы час правёў у арэндзе ў латвійскім клюбе «Транзыт». Пасьля заканчэньня кантракту з «Вэнтсьпілам» Павал пакінуў Латвію, не зважаючы на тое, што вэнтсьпілскі клюб выказаў жаданьне да падаўжэньня супрацоўніцтва зь беларускім брамнікам[5]. Павал матываваў сваё рашэньне наяўнасьцю вялікай колькасьці легіянэраў у камандзе зь дзейным лімітам на замежнікаў у матчах чэмпіянату Латвіі ў 5 гульцоў, нявызначанай палітыкай клюбу й слабым узроўнем клюбнага футболу Латвіі[5]. Адразу пасьля сканчэньня кантракту цікавасьць да Часноўскага пачалі праяўляць клюбы з Польшчы, Кіпру й Ізраілю[5]. У канцы траўня 2011 году Павал далучыўся да табару БАТЭ, разам зь якім браў удзел у матчах Лігі чэмпіёнаў, аднак, на поле гэтак ніводнага разу не зьявіўся, правёўшы толькі чатыры матчы ў клюбе, падчас выступаў асноўнага брамніка каманды Аляксандара Гутара на моладзевым чэмпіянаце Эўропы. Да таго ж доўгі час гулец не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2012 году Павал стаў гульцом «Тарпэда-БелАЗ», дзе яму было даверана месца асноўнага брамніка клюбу. На пачатку сэзону 2013 году стартаваў трохматчавай «сухой» сэрыяй, якая аднак скончылася ў чацьвертым туры ў гульні супраць салігорскага «Шахцёра»[6]. У ліпені 2013 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да лістапада. У пачатку сэзону 2014 году асноўным брамнікам жодзінскага клюбу быў Васіль Хамутоўскі, але ў жніўні 2014 году Часноўскі вярнуў сваё месца ў браме. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[7]. У сэзоне 2015 году замацаваўся ў якасьці першага брамніка жодзінцаў. У студзені 2016 году пакінуў клюб[8]. У студзені 2016 году перайшоў у клюб «Гарадзея»[9], які на той час быў дэбютантам Найвышэйшай лігі. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[10]. У лютым 2018 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[11]. У складзе «Гарадзеі» быў асноўным брамнікам, у сэзоне 2016 году правёўшы ад пачатку да канца ўсе 30 матчаў чэмпіянату. У студзені 2017 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Гарадзею»[12] і неўзабаве далучыўся да «Менску»[13], дзе таксама стаў першым брамнікам. У сьнежні 2017 году пакінуў сталічны клюб[14].

У пачатаку 2018 году далучыўся да салігорскага «Шахцёра» і ў лютым падпісаў кантракт[15]. Стаў другім брамнікам каманды пасьля Андрэя Клімовіча. У сэзоне 2018 году згуляў у двух матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з салігорскім клюбам[16]. З жніўня 2019 году, пасьля пераходу Клімовіча ў расейскі «Арэнбург», стаў асноўным брамнікам салігорскай каманды. У кастрычніку 2019 году падоўжыў кантракт да канца 2021 году[17]. У сэзоне 2020 году быў другім брамнікам пасьля Аляксандра Гутара. У 2021 годзе, пасьля таго як клюб папоўніў Сяргей Чэрнік, быў выведзены з асноўнага складу, аднак застаўся ў «Шахцёры» ў складзе дубля. Па заканчэньні сэзону 2021 году завяршыў кар’еру.

Павал гуляў за юнацкія й моладзевыя каманды зборнай Беларусі. У 2010 годзе атрымаў выклік у склад нацыянальнай каманды, але гэтак не дэбютаваў у матчых зборных.

Трэнэрская праца

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля завяршэньня кар’еры пачаў працаваць у салігорскім «Шахцёры» трэнэрам брамнікаў юнацкіх камандаў. У пачатку 2023 году стаў трэнэрам брамнікаў у асноўнай камандзе салігарчанаў. У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[18]. У студзені 2024 году пакінуў «Шахцёр»[19] і хутка далучыўся да трэнэрскага штабу «Менску»[20]. У сакавіку 2025 году быў прызначаны трэнэрам брамнікаў у жодзінскае «Тарпэда»-БелАЗ, але ў верасьні супраца з клюбам была спыненая праз разыходжаньне поглядаў унутры калектыву[21]. 19 студзеня 2026 году было аб’яўлена ад далучэньня Часноўскага на аналягічную пасаду ў магілёўскае «Дняпро»[22].

БАТЭ:

«Шахцёр»:

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Тарпэда-БелАЗ2015Найвышэйшая ліга25–28
Гарадзея2016Найвышэйшая ліга30–39
Менск2017Найвышэйшая ліга29–39
Шахцёр Салігорск2018Найвышэйшая ліга2–1
  1. Pavel Chesnovskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Pavel Chasnowski // FBref (анг.)
  3. 1 2 https://www.teams.by/-/player-191/
  4. Биография Павел Чесновский. footballtop.ru
  5. 1 2 3 Павел Чесновский: Интерес ко мне проявляют клубы из Польши, Кипра и Израиля. football.by
  6. Павел Чесновский: «Сейчас нам никак нельзя зацикливаться на поражении»(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Тарпэда-БелАЗ»
  7. "Торпедо-БелАЗ" продлил соглашения с четырьмя игроками (рас.)
  8. Чесновский покинул «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  9. Павел Чесновский стал игроком "Городеи" (рас.)
  10. Павел Чесновский подписал контракт с «Минском» (рас.)
  11. «Шахтер» подписал экс-голкипера «Минска» (рас.)
  12. Павел Чесновский покинул "Городею" (рас.)
  13. Павел Чесновский подписал контракт с "Минском" (рас.)
  14. Омельянчук, Чесновский и Трубило покинули «Минск» (рас.)
  15. "Шахтер" подписал экс-голкипера "Минска" (рас.)
  16. Чесновский продлил контракт с "Шахтером" (рас.)
  17. "Шахтер" до конца 2021 года продлил контракт с Чесновским (рас.)
  18. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)
  19. "Шахтер" лишился тренера вратарей (рас.)
  20. Игорь Шитов, Павел Чесновский и Андрей Короткевич вошли в тренерский штаб "Минска" (рас.)
  21. "Тебя очень много, вся эта медийка…" Чесновский раскрыл причины ухода из тренерского штаба "Торпедо-БелАЗа" (рас.). Football.by (2025-09-24). Праверана 2026-01-23 г.
  22. Павел Чесновский — тренер вратарей "Днепра" (рас.). Football.by (2026-01-19). Праверана 2026-01-23 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]