Перайсьці да зьместу

Андрэй Клімовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Клімовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 жніўня 1988(1988-08-27)[1][2] (38 гадоў)
Рост 195 см[3]
Вага 90 кг[4]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006 СКА-1938 20 (0)
2007—2008 Дынама Менск 0 (0)
2009 Баранавічы 12 (0)
2010 Верас[d] 25 (0)
2011—2013 Дынама Берасьце 51 (0)
2014 Гомель 27 (0)
2015—2016 Менск 56 (0)
2017 Дынама Менск 17 (0)
2018—2019 Шахцёр Салігорск 46 (0)
2019—2021 Арэнбург 55 (0)
2021—2022 Кубань[d] 17 (0)
2022—2024 Волга Ульянаўск[d] 49 (0)
2024—4 Іслач 23 (0)
Зборныя
2017—2019 Беларусь 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 лістапада 2025.

Андрэй Клімовіч (нар. 27 жніўня 1988 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Іслачы». Колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец менскага РЦАП-БДУ. Выступаў за менскія «Зорку-БДУ» і «Дынама», з апошняга (дзе гуляў за дубль) аддаваўся ў арэнду першалігаваму клюбу «Баранавічы». Сэзон 2010 году правёў у нясьвіскім «Верасе», а ў сьнежні 2010 году трапіў у склад берасьцейскага «Дынама». Разглядаўся як асноўны брамнік, але ў другой палове сэзону 2011 году прайграў канкурэнцыю Вадзіму Дзеонасу, а ў сэзоне 2012 году — Валеру Фамічову. Толькі ў сэзоне 2013 году нарэшце стаў асноўным брамнікам і згуляў ува ўсіх 32 матчах чэмпіянату.

У сьнежні 2013 году падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомлем»[5]. У першым жа матчы сэзону, 22 сакавіка 2014 году, супраць магілёўскага «Дняпра» на Кубак Беларусі, зрабіў партацкую памылку, празь якую «Гомель» атрымаў паразу зь лікам 1:2. Пасьля гэтага асноўным брамнікам каманды стаў Мікалай Раманюк, але празь некаторы час Клімовіч вярнуў месца ў асноўным складзе. Пазьней пачаў дэманстраваць выдатную гульню, 10 жніўня 2014 году стаў героем матчу супраць салігорскага «Шахцёра», калі адбіў два пэнальці, дзякуючы чаму гомельскі клюб перамог 1:0.

У студзені 2015 году, скасаваўшы кантракт з «Гомлем», стаў гульцом футбольнага клюбу «Менск»[6]. У «Менску» замацаваўся як першы брамнік, правёўшы ад пачатку да канца ўсе матчы сэзону 2015 году. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[7]. У сэзоне 2016 году згуляў ува ўсіх матчах каманды, дапамогшы «Менску» спыніцца на чацьвертым месцы ў чэмпіянаце. Гулец усталяваў новы рэкорд, то бок правёў 19 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце за сэзон. Паводле вынікаў сэзону быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2017 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[8]. Пасьля няўдалай гульні Сяргея Ігнатовіча ў першым матчы сэзону, калі сталічнікі згулілі зь лікам 2:2 матч супраць берасьцейскага «Дынама» ў Кубку Беларусі, Клімовіч заняў месца асноўнага брамніка. Аднак, 27 ліпеня 2017 году ўжо памылкі Клімовіча прывялі да паразы ў Лізе Эўропы ад кіпрскага АЕКу (0:2), пасьля чаго Ігнатовіч вярнуўся ў асноўны склад, а Клімовіч заставаўся другім брамнікам. Толькі ў канцы сэзону, праз траўмы Ігнатовіча, Андрэй ізноў стаў зьяўляцца на полі. У сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[9]. У студзені 2018 году падпісаў двухгадовае пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[10]. Стаў асноўным брамнікам і капітанам салігорскай каманды. У сакавіку 2019 году на два гады падоўжыў кантракт з салігорцамі[11].

У жніўні 2019 году перайшоў у клюб расійскай Прэм’ер-лігі «Арэнбург»[12], дзе быў першым выбарам сярод брамнікаў каманды, але ня выратаваў яе ад вылету ў ФНЛ паводле вынікаў сэзону 2020—2021 гадоў. У чэрвені 2021 году стала вядома, што «Арэнбург» ня будзе падаўжаць кантракт з брамнікам[13]. Ужо ў наступным месяцы спартовец узмоцніў склад краснадарскай «Кубані», якая прабілася ў ФНЛ[14]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, пасьля апынуўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2021 году быў выстаўлены клюбам на транфэр[15], у выніку застаўся ў камандзе, але на поле ўжо не выходзіў. У чэрвені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Кубань»[16]. У жніўні 2022 году стаў гульцом ульянаўскай «Волгі»[17], дзе замацаваўся ў складзе. У чэрвені 2023 году, не зважаючы на вылет «Волгі» ў Другую лігу, падоўжыў кантракт з клюбам на наступны сэзон[18].

У канцы жніўня 2024 году далучыўся да прысталічнай «Іслачы»[19], стаўшы запасным брамнікам каманды.

Упершыню быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі ў жніўні 2014 году[20], пасьля паспяховай гульні за «Гомель», але тады гэтак і не дэбютаваў за яе. Пасьля выклікаўся ў зборную ў якасьці гульца «Менску», але звычайна быў трэцім брамнікам. 12 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Новай Зэляндыі.

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Менск2015Найвышэйшая ліга26–28
2016Найвышэйшая ліга30–23
Дынама Менск2017Найвышэйшая ліга17–9
Шахцёр Салігорск2018Найвышэйшая ліга29–13
  1. ↑ Andrey Klimovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ Andrey Klimovich // FBref (анг.)
  3. 1 2 https://fcisloch.by/player.asp?id=%D0%90ndrej-Klimovich-768&season=2025MEN
  4. ↑ https://www.fcvu.ru/news/vse-novosti/1157-andrej-klimovich-stal-igrokom-volgi
  5. ↑ Андрей Климович подписал контракт с «Гомелем» (рас.)
  6. ↑ Андрей Климович сменил "Гомель" на "Минск"
  7. ↑ Андрей Климович продлил контракт с "Минском"
  8. ↑ Андрей Климович стал игроком минского "Динамо"
  9. ↑ Климович покинул минское «Динамо»
  10. ↑ "Шахтер" объявил о подписании Андрея Климовича
  11. ↑ "Шахтер" на два года продлил контракт с Климовичем
  12. ↑ Официально: Андрей Климович стал игроком "Оренбурга"
  13. ↑ "Оренбург" не стал продлевать контракт с Андреем Климовичем
  14. ↑ Футбол. Андрей Климович будет выступать за "Кубань" Архівавана 5 снежня 2021.
  15. ↑ "Кубань" выставила на трансфер Андрея Климовича
  16. ↑ "Кубань" расторгла контракт с Андреем Климовичем
  17. ↑ Андрей Климович стал игроком "Волги"
  18. ↑ Андрей Климович остается в "Волге" (рас.) Праверана 2023-06-15 г.
  19. ↑ лимович до конца сезона будет выступать за "Ислочь" (рас.) Праверана 2024-08-29 г.
  20. ↑ Андрей Климович вызван в сборную Беларуси

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]