Ніжагародзкі мэтрапалітэн
| Ніжагародзкі мэтрапалітэн | |
| Станцыя «Маскоўская» | |
| | |
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Ніжні Ноўгарад, Ніжагародзкая вобласьць Расея |
| Пачатак працы | 20 лістапада 1985 |
| Лініі |
2 лініі Даўжыня: 18,9 км |
| Колькасьць станцыяў | 14 |
| Пасажырапаток на дзень | 83,3 тыс. (сярэдні, 2016) |
| Пасажырапаток на год | 30,421 млн. (2018) |
| Схема мэтрапалітэну | |
Ніжагаро́дзкі мэтрапалітэ́н (да 1992 — Горкаўскі мэтрапалітэн) (па-расейску: Нижегоро́дский метрополите́н) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Ніжнім Ноўгарадзе, трэцяя на тэрыторыі Расеі, дзясятая на тэрыторыі СССР. Адкрыты 20 лістапада 1985 году. Па стане на 2018 год дзейнічаюць 2 лініі й 15 станцыяў. Даўжыня лініяў складае 21,6 км. Штодзённы пасажырапаток складае 83,3 тыс. чалавек.
Да 2018 году дзьве лініі Ніжагародзкага мэтрапалітэну (Аўтазаводзкая і Сормаўская) працавалі па прынцыпе відэльца: ад станцыі «Парк Культуры» одна частка цягнікоў ішла да станцыі «Горкаўская», іншая частка — да станцыі «Буравесьнік». 12 чэрвеня 2018 года была адкрытая станцыя «Стрэлка», а 13 чэрвеня абедзьве лініі былі канчаткова падзеленыя на дзьве самастойныя.
Станцыі адкрыты для ўваходу пасажыраў з 05:15 да 00:00.
Лініі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| # | Назва | Канцавыя станцыі | Уведзена ў эксплюатацыю | Апошняя станцыя адкрытая | Колькасьць станцыйў | Даўжыня (км) | Час паездкі |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Аўтазаводзская | Горкаўская — Парк культуры | 20.11.1985 | 4.11.2012 | 11 | 14,5 | 20 хв | |
| Сормаўска-Мяшчэрская | Буравесьнік — Стрэлка | 20.12.1993 | 12.06.2018 | 5 | 7,1 | 9 хв | |
| Усяго: | 15 | 21,6 км | |||||
Абедзьве лініі пакуль абслугоўваюцца адным дэпо — «ЦЧ-1 Пралетарскае».