Новы Быхаў
| Новы Быхаў | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Быхаўскі |
| Сельсавет | Навабыхаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°20′07″ пн. ш. 30°21′15″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 543 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2231 |
| Паштовы індэкс | 213348 |
| СААТА | 7213836026 |
| Нумарны знак | 6 |
| Новы Быхаў на мапе Беларусі ± Новы Быхаў | |
Но́вы Бы́хаў[1] — вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Навабыхаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Новы Быхаў вядомая з XVI ст. як мястэчка. Належала Хадкевічам, пазьней Слушкам. У 1685 годзе Дамінік Міхал Слушка прадаў маёнтак Новы Быхаў (інакш званае Тайманавам) Казімеру Яну Сапегу, які, у сваю чаргу, у той жа год перадаў яго свайму старэйшаму сыну Ежы Станіславу ў дзень ягонага вясельля. Новы Быхаў належаў Сапегам да 1820-х гг., калі быў прададзены Булгакам. У 1825 годзе апошні ўладальнік Новага Быхава з роду Сапегаў Астах Каэтан прымаў тут расейскага імпэратара Аляксандра I.
У 1742 годзе 41 двор, у 1758 годзе 19 двароў, 6 шынкоў, 3 крамы, сыраварня, ладзіўся кірмаш. У 1772 годзе налічвалася 92 двары, 734 жыхары, царква.
У 1858 годзе жыло 435 жыхароў мужчынскага полу, была цагельня, млын, піцейны дом. У 1864 годзе ў Новым Быхаве была адкрытая школа, пры якой у 1873 годзе арганізаванае рамеснае аддзяленьне. У 1897 годзе валасны цэнтар, 342 дамы, 2374 жыхары, хлебазапасны магазін (з 1882), 23 крамы, 2 ветракі, 2 шынкі, прыстань, царква, 2 сынагогі, 2-клясная царкоўна-прыходзкая школа, у 1903 годзе ператвораная ў жаночую царкоўна-настаўніцкую (37 вучаніц на 1913), акрамя таго, у 1913 г. дзейнічала яшчэ 2 школы, адна зь іх - узорная[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 543 чалавекі
- 1999 год — 627 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 97
- ↑ РГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018