Бледнае возера (Мядзельскі раён)
Возера
Бледнае
Бледнае на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Бледнае | |||||||||||||||||||
![]() |
Бле́днае, Бляда — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад Мядзелу, па поўдні ад вёскі Гатавічы. Належыць да групы Нарачанскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Нарачы, сярод лесу, на тэрыторыі гідралягічнага заказьніка «Чарэмшыцы». Плошча возера складае 1,95 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 8,1 м. Даўжыня возера — 2,02 км, найбольшая шырыня — 1,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,02 км. Аб’ём вады ў возеры складае 5,71 млн м³, плошча вадазбору возера — 4,72 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 2 мэтраў, на паўднёвым захадзе — да 5 мэтраў, парослыя лесам. Берагі возера пяшчаныя, у паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Мелкаводзьдзе возера шырокае, пяшчанае. Дно глыбей за 3 мэтры сапрапелістае.
Возера зарастае да глыбіні 2 мэтраў. Шырыня паласы надводнай расьліннасьці мае шырыню да 180 мэтраў. На возера адзначалася гнездаваньня лебедзя-шыпуна, які зьяўляецца для Беларусі дастаткова рэдкім гнездавальным відам і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 68
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бледнае возера (Мядзельскі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў