Перайсьці да зьместу

Скема

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Скема
Агульныя зьвесткі
Выток Мястра
Вусьце Нарач (возера)
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 0,2 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,49 м³/с
Плошча басэйну 133 км²

Ске́ма — рака ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Найкарацейшая рака Беларусі даўжынёю 200 м[1].

Скема знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Нарачанскага нацыянальнага парку. Злучае азёры Мястра і Нарач.

Даўжыня — 200 м. Плошча вадазбору — 133 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусьці — 0,49 м³/с. Хуткасьць цячэньня — 0,13 м/с. Глыбіня месцамі дасягае 1,5 м.

Рэчышча зьвілістае, шырынёю 3—4 м. Дно ля вытоку пяшчанае, ля вусьця — камяністае.

Праз раку пабудаваны мост на дарозе з Нарачы ў Гатавічы. Дзейнічае гідралягічны пост. У рацэ водзяцца ракі.

Папулярная мясьцовасьць для сплаву на байдарках.

  1. Бяганскі, Алег (18 лістапада 2015) Самая короткая река Беларусі. Маладзечанская газета. Праверана 18 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 20 ліпеня 2019 г.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]