Перайсьці да зьместу

Уладзімер Стэльмах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Стэльмах
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 ліпеня 1910(1910-07-15)
Памёр 27 студзеня 1974(1974-01-27) (63 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, тэатральны дзеяч
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»

Уладзімер Мацьвеевіч Стэльмах (15 ліпеня 1910, в. Бушмічы, Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць — 27 студзеня 1974) — беларускі тэатральны дзеяч, пісьменьнік. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1961).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1927 г. вучыўся ў Менскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме, у 1929 г. паступіў у драматычную студыю Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Віцебску. Пасьля заканчэньня студыі (1931) працаваў у тэатрах рабочай моладзі і юнага гледача ў Менску акторам, дырэктарам, загадчыкам літаратурнай часткі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баёх пад Смаленскам, з 1942 г. — загадчык ваеннага аддзелу і аддзелу прапаганды і агітацыі Рудаўскага раённага камітэту партыі Тамбоўскай вобласьці. З 1943 г. — дырэктар БДТ-2 у Віцебску, з 1945 г. — Дзяржаўнага тэатру опэры і балету БССР, з 1947 г. — Беларускага тэатру імя Янкі Купалы, у 1955—1966 — Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача, у 1952—1955 гг. — начальнік аддзелу тэатраў Міністэрства культуры БССР. Скончыў завочна Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1954). У 1966—1971 гг. — намесьнік старшыні прэзыдыюму Беларускага тэатральнага аб’яднаньня. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1965 г.

Узнагароджаны дзьвюма ордэнамі «Знак Пашаны» і мэдалямі.

  • 1931 «Шляхі» (пастаўлена ў 1931)
  • 1931 «Крушэнне рэнегатаў»
  • 1932 «Фантан» (пастаўлена ў 1933)
  • 1932 «Тры крыжы» (пастаўлена ў 1933)
  • 1938 «Канец маскараду» (сумесна зь Ю. Рудзько, пастаўлена ў 1938).
  • 1954 — Нарыс «Народны артыст СССР Г. П. Глебаў» (1954)
  • 1954 — кніга «Шляхі беларускага тэатра» (на ўкраінскай мове, Кіеў)
  • 1966 — кніга «Кранаючы чуткія струны душы»
  • 1970 «Вечна жывая крыніца»
  • 1973 — «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра»
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).