Міраціна
| Міраціна | |
| Населены пункт | |
Старыя надмагільлі на могілках | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Бабруйскі |
| Сельсавет | Сычкаўскі |
| Першыя згадкі | ХІХ стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°13′49″ пн. ш. 29°04′30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 21 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 225 |
| Паштовы індэкс | 213847 |
| СААТА | 7208840061 |
| Нумарны знак | 6 |
| Міраціна на мапе Беларусі ± Міраціна | |
Міра́ціна[1] — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну. Знаходзіцца за 5 км ад чыгуначнае станцыі Мірадзіна на лініі Бабруйск — Менск, за 12 км на паўночны захад ад Бабруйску каля шашы Бабруйск — Менск, за 122 км ад Магілёва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Магчыма, назоў ад прозьвішча Мірата, Мірацін, Мірацінаў. У першай палове ХІХ стагодзьдзя вядомая як вёска, дзяржаўная ўласнасьць. Паводле перапісу 1897 — вёска Мірацін (яна ж Панюшкавічы) Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 29 двароў, 225 жыхароў. У 1907 — 20 двароў[2], 212 жыхароў. У 1917 — 33 двары, 236 жыхароў, у 1926 — 36 двароў, 231 жыхар. У 1934 створаны калгас «Сёмы зьезд Радаў». У ВАВ 24 вяскоўцы загінулі на фронце. У 1959 190 жыхароў, у 1970 — 156. У 1986 44 гаспадаркі, 92 жыхары, сама вёска ў складзе саўгасу імя Леніна.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1997 год — 35 двароў, 48 жыхароў; 1999 год — 41 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 36 двароў, 26 жыхароў; 2010 год — 21 жыхар
Пляніроўка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска ўяўляе сабой прамалінейную вуліцу арыентаваную з паўднёвага захаду на паўночны ўсход з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. У цэнтры вёскі знаходзіцца сквэр.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 82
- ↑ Міраціна // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 191
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Міраціна // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 581