Перайсьці да зьместу

Саломенка (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саломенка
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Сычкаўскі
Насельніцтва: 33 (2007)
Колькасьць двароў: 23
Паштовы індэкс: 213847
Геаграфічныя каардынаты: 53°14′8″ пн. ш. 29°6′10″ у. д. / 53.23556° пн. ш. 29.10278° у. д. / 53.23556; 29.10278Каардынаты: 53°14′8″ пн. ш. 29°6′10″ у. д. / 53.23556° пн. ш. 29.10278° у. д. / 53.23556; 29.10278
Саломенка на мапе Беларусі
Саломенка
Саломенка
Саломенка

Сало́менка[1] (Sałomienka) — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну. Знаходзіцца за 7 км ад чыгуначнае станцыі Мірадзіна на лініі Бабруйск — Менск, за 12 км на паўночны захад ад Бабруйску каля шашы Бабруйск — Менск, за 122 км ад Магілёва.

У 18 ст. паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, у 1793 захоплена Расеяй пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 вёска Салома ў Бабруйскім павеце Менскае губэрні, уласнасьць Дамініка Радзівіла, 62 жыхары мужчынскага полу. У 1897 — казённая варта пры былым менскім паштовым тракце ў Гарбацэвіцкай воласьці Бабруйскага павету. У 1907 — 2 двары. У 1916 урочышча (1 двор і 7 жыхароў) і казённая варта (1 двор і 6 жыхароў).

У 1926 — вёска, 50 двароў, 267 жыхароў. У 1934 створаны калгас «Чырвоны сьцяг», мелася кузьня. У нямецка-савецкай вайне 37 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1959 158 жыхароў, у 1970 — 160. У 1986 44 гаспадаркі, 100 жыхароў, сама вёска ў складзе цяплічнага саўгасу-камбінату «Бабруйскі».

Вёска ўяўляе сабой прамалінейную вуліцу арыентаваную з паўднёвага захаду на паўночны ўсход з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. На паўднёвым захадзе й паўночным усходзе вёска мяжуе зь лесам.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  • Саломенка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.5. кн.1. Магілёўская вобласць / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 2008. — С. 203.