Каты (Бабруйскі раён)
Каты | |
трансьліт. Katy[a] | |
Старая вясковая хата | |
Былая назва: | Каты |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Сычкаўскі |
Насельніцтва: | 27 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213847 |
СААТА: | 7208840091 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°13′48″ пн. ш. 29°5′10″ у. д. / 53.23° пн. ш. 29.08611° у. д.Каардынаты: 53°13′48″ пн. ш. 29°5′10″ у. д. / 53.23° пн. ш. 29.08611° у. д. |
± Каты | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Каты́ (з 1964 году — Сасно́вая[1]) — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 6 км ад чыгуначнае станцыі Мірадзіна на лініі Бабруйск — Менск, за 11 км на паўночны захад ад Бабруйску каля шашы Бабруйск — Менск, за 121 км ад Магілёва каля шашы Сычкава — Сьвіслач.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачатковы назоў утвораны ад пашыранага тут прозьвішча Кот. У 1847 — вёска ў складзе маёнтку Дварэц Бабруйскага павету, 5 двароў, 34 жыхары, памешчыцкая ўласнасьць. Паводле перапісу 1897 — вёска Каты (яна ж Панюшкавічы) Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 15 двароў, 94 жыхары. У 1907 — 20 двароў, 123 жыхары, у 1917 — 23 двары, 159 жыхароў. Паводле перапісу 1926 — вёска, 23 двары, 131 жыхар (бальшыня зь іх мела прозьвішча Кот). У 1934 створаны калгас «Сёмы зьезд Саветаў». У ВАВ 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1959 у вёсцы 123 жыхары, у 1970 — 113. 30 ліпеня 1964 году пераназваная ў Сасновую. У 1986 годзе — 39 двароў, 92 жыхары, вёска ўваходзіла ў склад цяплічнага саўгасу-камбінату «Бабруйскі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1997 год — 30 двароў, 46 жыхароў; 1999 год — 42 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 27 жыхароў, 17 двароў; 2010 год — 27 жыхароў
Пляніроўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска ўяўляе сабой плаўна выгнутую вуліцу арыентаваную з усходу на захад з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.
Нарадзіліся
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пятро Сідаровіч (1906—1938) — беларускі настаўнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле афіцыйнай назвы — Sasnovaja
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 83
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сасновая // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 590