Перайсьці да зьместу

Тапаркі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тапаркі
трансьліт. Taparki
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Сычкаўскі
Насельніцтва: 9 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 212912[1]
СААТА: 7208840116
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°15′40″ пн. ш. 29°1′44″ у. д. / 53.26111° пн. ш. 29.02889° у. д. / 53.26111; 29.02889Каардынаты: 53°15′40″ пн. ш. 29°1′44″ у. д. / 53.26111° пн. ш. 29.02889° у. д. / 53.26111; 29.02889
Тапаркі на мапе Беларусі ±
Тапаркі
Тапаркі
Тапаркі
Тапаркі
Тапаркі
Тапаркі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тапаркі́[2] — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі, за 17 км на паўднёвы захад ад Бабруйску, 8 км ад чыгуначнай станцыі Ясень на лініі Бабруйск — Менск, 127 км ад Магілёва. Транспартныя сувязі па прасёлачнай і далей па аўтадарозе Менск — Бабруйск.

Вядомая з пачатку XX стагодзьдзя. У 1907 годзе вёска з 14 дварамі, у якіх жылі 119 чалавек. Адносілася да Сьвіслацкай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1917 годзе 19 двароў (151 жыхар). У 1926 годзе 26 двароў, 159 жыхароў. У 1935 годзе арганізаваны калгас «Чырвоныя Тапаркі». У Вялікую Айчынную вайну 31 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 году — 128, у 1970 годзе 89 жыхароў. У 1986 годзе 31 гаспадарка, 42 жыхары, у складзе саўгасу імя Леніна.

  • 2010 год — 9 жыхароў
  • 2007 год — 10 жыхароў, 9 двароў[3]
  • 1999 год — 13 жыхароў

Пляніровачна ўяўляе сабой вуліцу бяз назвы, арыентаваную з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Двухбаковая драўляная забудова сядзібнага тыпу.

  1. ^ Справочник Адресов. Белпошта. Праверана 15 верасьня 2018 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 83
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 210