Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі
Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі | |
Дэвіз па-беларуску | Надзейныя крылы — бясьпека Айчыны |
---|---|
Заснаваны | 1974 |
Рэктар | Арцём Шагідзевіч |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°50′24.68″ пн. ш. 27°39′12.42″ у. д. / 53.8401889° пн. ш. 27.65345° у. д.Каардынаты: 53°50′24.68″ пн. ш. 27°39′12.42″ у. д. / 53.8401889° пн. ш. 27.65345° у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Былыя назвы |
|
Вэб-сайт | bsaa.by |
Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі |
Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія авія́цыі — вышэйшая навучальная ўстанова ў Менску, якая забясьпечвае атрыманьне адукацыі, павышэньне кваліфікацыі і перападрыхтоўку авіяцыйнага пэрсаналу.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Менская авіяцыйная вучэльня Грамадзянскай авіяцыі (МАТВГА) створаная 1 кастрычніка 1974 року. Навучаньне пачалася з восені 1975 року. Першыя тры выпускі набіраліся ў асноўным з моладзі, якая адслужыла ў шэрагах Савецкай арміі. У 1991 року пераўтвораная ў Менскі авіяцыйна-тэхнічны коледж.
У 1994 року перайменаваны ў Менскі дзяржаўны авіяцыйны коледж (МДАК), у 1995 — у Менскі дзяржаўны вышэйшы лётна-тэхнічны коледж (МДВЛТК), у 2001 — у Менскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны коледж (МДВАК). З 2015 року — Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусі.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Структура:
- Аддзяленьне сярэдняй спэцыяльнай адукацыі;
- Факультэт грамадзянскай авіяцыі;
- Вайсковы факультэт;
- Асьпірантура;
- Інстытут падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.