Вугорская акадэмія навук
Выгляд
Вугорская акадэмія навук (па-вугорску: Magyar Tudományos Akadémia) — вышэйшая навуковая ўстанова Вугоршчыны. Заснаваная ў 1825 годзе. Знаходзіцца ў Будапэшце. Да 1949 дзейнасьць ВАН абмяжоўвалася культурна-асьветніцкай і выдавецкай працай. У 1949 ВАН была рэарганізавана. Асноўная задача ВАН — разьвіцьцё прыродазнаўчых і грамадзкіх навук у краіне і іх каардынацыя.
ВАН складаецца (1970) з 10 аддзяленьняў:
- мовы і літаратуры;
- гісторыі і філязофіі;
- фізыка-матэматычных навук;
- сельскагаспадарчых навук;
- мэдыцынскіх навук;
- тэхнічных навук;
- хімічных навук;
- біялягічных навук;
- эканомікі і права;
- геоляга-геаграфічных навук і інш.
У складзе акадэміі звыш 40 навукова-дасьледчых інстытутаў; з дапамогай і пад кіраўніцтвам ВАН праводзіцца дасьледчая работа больш чым на 140 кафэдрах унівэрсытэтаў і навуковых цэнтраў.