Максьвітышкі
Максьвітышкі лац. Makśvityški | |
лет. Maksvytiškiai | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Панявескі |
Раён: | Панявескі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°46′59″ пн. ш. 24°22′30″ у. д. / 55.78306° пн. ш. 24.375° у. д.Каардынаты: 55°46′59″ пн. ш. 24°22′30″ у. д. / 55.78306° пн. ш. 24.375° у. д. |
Максьвітышкі |
Максьвітышкі (лет. Maksvytiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Левы. Уваходзяць у склад Панявескага староства Панявескага раёну Панявескага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мегусьвінд або Мегсьвінт (Meguswind, Mehsuint) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маг- (мак-) (імёны ліцьвінаў Магейка, Макула, Магер; германскія імёны Mageyke, Maccula, Mager) паходзіць ад гоцкага mēgs 'адзін з бацькоў'[2] або бургундзкага magus 'хлопчык, сын'[3], а аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) — ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку XX ст. Максьвітышкі ўваходзілі ў склад Панявескага павету Ковенскай губэрні[8].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1902 год — 86 чалавек у вёсцы Максьвітышках і 12 чалавек у выселку Максьвітышках[9]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1070.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 164.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 137.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 293.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 316.