Перайсьці да зьместу

Шапілава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Майскае (Гомельская вобласьць)»)
Шапілава
трансьліт. Šapilava[a]
Першыя згадкі: XIX ст.
Былая назва: Шапілава
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шапілаўскі
Насельніцтва: 458 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
СААТА: 3218832036
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′8″ пн. ш. 30°11′49″ у. д. / 52.96889° пн. ш. 30.19694° у. д. / 52.96889; 30.19694Каардынаты: 52°58′8″ пн. ш. 30°11′49″ у. д. / 52.96889° пн. ш. 30.19694° у. д. / 52.96889; 30.19694
Шапілава на мапе Беларусі ±
Шапілава
Шапілава
Шапілава
Шапілава
Шапілава
Шапілава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шапі́лава (з 30 ліпеня 1928 — Ма́йскае[1]) — вёска ў Беларусі. Цэнтар Шапілаўскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 506 чал. (2004). Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 101 км ад Гомелю.

На захадзе мэліярацыйны канал.

У 1923 годзе ў вёсцы знойдзены скарб 3-й чвэрці XVII стагодзьдзя (манэты Рэчы Паспалітай і Швэдзкай Прыбалтыкі), гэтая знаходка сьведчыць пра дзейнасьць чалавека ў гэтых месцах з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як фальварак Казловічы (ён жа Шапілаўка) у Гарадзецкай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1906 годзе пабудаваная школа, у якой пачаліся заняткі. З 1911 году пры школе пачала працаваць бібліятэка. У 1909 годзе 978 дзесяцін зямлі.

У 1924 годзе на базе таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі «Колас» і «Звон» створаны калгас «Сьвітанак», затым калгас «Прагрэс», працавалі нафтавы млын і кузьня. З 20 жніўня 1924 году цэнтар Шапілаўскага (з 30 ліпеня 1928 году Майскага) сельсавету Жлобінскага раёну Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1936 годзе ў вёску пераселеныя жыхары вёскі Казловічы. У часе Нямецка-савецкай вайны ў сьнежні 1943 году акупанты спалілі 218 двароў і забілі 24 жыхары. Вызваленая 23 лютага 1944 году. У баях 1943—1944 гадоў у раёне вёскі загінулі 1018 савецкіх салдатаў і 2 партызаны (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). У студзені — чэрвені 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 263 жыхары, у памяць пра загінулых у 1967 годзе ўсталяваная скульптурная кампазыцыя. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу «Сьвітанак». Працуюць малочны завод, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя ясьлі-сад, лякарня, аддзяленьне сувязі, сталовая, крама.

У склад Шапілаўскага сельсавету ўваходзілі, у наш час ня існыя: да 1936 году вёска Казловічы, пасёлкі Прывет, Савет, да 1966 году пасёлку Бабоўскі (да 1964 году сядзіба Хальчанскай МТС), Хлебароб, да 1997 году пасёлак Падлесьсе.

  • XX стагодзьдзе: 1925 — 195 двароў; 1940 — 242 гаспадаркі, 1201 жыхар; 1959 — 770 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 561 жыхар
  • XXI стагодзьдзе: 2004 — 204 гаспадаркі, 506 жыхароў[2]; 2010 — 458 жыхароў
  1. ^ Паводле афіцыйнай назвы — Majskaie.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.