Мікалай Савік
| Стаць | мужчынская |
|---|---|
| Грамадзянства | Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Беларусь |
| Уласнае імя | Мікалай |
| Дата нараджэньня | 23 ліпеня 1937 |
| Месца нараджэньня | Койданаў |
| Сужэнец | Лідзія Савік |
| Занятак | публіцыст |
| Альма-матэр | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Мікалай Пятровіч Савік (23 ліпеня 1937, м. Койданаў, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, Менская вобласьць, БССР) — вучоны-кібэрнэтык, публіцыст, чалец Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналёгіяў (1997).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1954 годзе Мікалай Савік закончыў Койданаўскую школу № 1 Менскай вобласьці, скончыў БДУ (1959). З 1959 году ў Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, з 1977 году ў Інстытуце тэхнічнай кібэрнэтыкі АН БССР. Прымаў удзел у стварэньні першай у СССР шматпраграмнай вылічальнай сыстэмы «Менск-22», а таксама вымяральна-вылічальных комплексаў і сыстэмы калектыўнага карыстаньня аўтаматызаваных дасьледаваньняў і навукова-тэхнічных экспэрымэнтаў для шэрагу навукова-дасьледчых інстытутаў АН Беларусі. Аўтар больш за 500 навуковых, навукова-папулярных, публіцыстычных артыкулаў і нарысаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.