Перайсьці да зьместу

Ват

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «МВт»)

Ват (пазначэньне: Вт, W) — у сыстэме СІ адзінка вымярэньня магутнасьці.

Адрозьніваюць мэханічную, цеплавую і электрычную магутнасьць:

  • 1 ват магутнасьці цеплавога струменя эквівалентны мэханічнай магутнасьці ў 1 ват.
  • 1 ват актыўнай электрычнай магутнасьці таксама эквівалентны мэханічнай магутнасьці ў 1 ват і вызначаецца як магутнасьць сталага электрычнага току у 1 ампэр пры напрузе 1 вольт.

Адзінка названая ў гонар шатляндзка-ірляндзкага вынаходніка-мэханіка Джэймза Ўата, стваральніка ўнівэрсальнай паравой машыны.

Кратныя і дзельныя адзінкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Найменьні кратных і дзельных адзінак утвараюць дадаючы стандартныя прыстаўкі СІ да слова «ват»:

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Вт дэкаватдаВтdaW 10-1 Вт дэцыватдВтdW
102 Вт гэктаватгВтhW 10-2 Вт сантыватсВтcW
103 Вт кіляваткВтkW 10-3 Вт міліватмВтmW
106 Вт мэгаватМВтMW 10-6 Вт мікраватмкВтµW
109 Вт гігаватГВтGW 10-9 Вт нанаватнВтnW
1012 Вт тэраватТВтTW 10-12 Вт пікаватпВтpW
1015 Вт пэтаватПВтPW 10-15 Вт фэмтаватфВтfW
1018 Вт экзаватЭВтEW 10-18 Вт аттаватаВтaW
1021 Вт зэтаватЗВтZW 10-21 Вт зэптаватзВтzW
1024 Вт ётаватІВтYW 10-24 Вт ёктаватіВтyW