Перайсьці да зьместу

Лачын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лачын
арм. Laçın
Населены пункт
Краіна Азэрбайджан
Раён Лачынскі
Горад з 1923
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Aqil Nəzərli[d]
Геаграфія
Вышыня НУМ 889 м
Часавы пас
Каардынаты 39°38′27″ пн. ш. 46°32′49″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 2090 чал. (верасень 2024)
Афіцыйная мова азэрбайджанская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс AZ 4101
Нумарны знак 41
Сайт lachin-ih.gov.az (азэрб.)
Лачын на мапе Азэрбайджану
Лачын
Лачын
Лачын

Лачын (па-азэрбайджанску: Laçın), да 1926 — Абдаляр — горад (з 1923 году) у Азэрбайджане, адміністрацыйны цэнтар Лачынскага раёну. Разьмешчаны на левым беразе ракі Акары, на паўднёва-заходніх схілах Карабаскага горнага сьцягу, на аўтадарозе Стэпанакерт — Гарыс, за 60 км ад Стэпанакерту[1].

Лачынскі калідор быў адзіным наземным маршрутам, які злучае Армэнію з Нагорным Карабахам у тых межах, у якіх ён існаваў у савецкі час як аўтаномная вобласьць у складзе Азэрбайджану. Непасрэднай мяжы з гэтай вобласьцю тагачасная Армянская ССР ня мела. З 1992 году ў выніку Карабаскай вайны горад Лачын знаходзіўся пад армянскім кантролем.

У адпаведнасьці з пагадненьнем, падпісаным паміж Армэніяй і Азэрбайджанам пасьля вайны ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе, абедзьве краіны павінны былі пабудаваць дарогі ў абыход Лачынскага калідору на працягу трох гадоў. Азэрбайджан у 2022 годзе здаў свой маршрут у эксплёатацыю і патрабаваў ад Армэніі зрабіць тое ж самае, а ад Расеі — вывесьці сваіх міратворцаў. 26 жніўня Азэрбайджан вярнуў горад. Азэрбайджанская армія разьмясьцілася ў Лачыне, пад кантроль таксама былі ўзятыя вёскі Забух і Сус.