Канфлікт у Нагорным Карабаху (2020)
Сутыкненьні ў Нагорным Карабаху | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Тэрыторыя, што кантралюецца Нагорна-Карабаскаю Рэспублікаю ўлучаючы падкантрольныя Армэніі тэрыторыі, якія атачаюць Нагорны Карабах Тэрыторыя, на якую прэтэндуе Нагорна-Карабаская Рэспубліка, але кантралюецца Азэрбайджанам Тэрыторыя, захопленая Азэрбайджанам (па заявах Азэрбайджану) | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Азэрбайджан Мяркуецца: Сырыйская нацыянальная армія Турэччына[11] Дастаўнікі зброі: Ізраіль[12][13] | НКР Армэнія Мяркуецца: Армянскія добраахвотнікі з Сярэдняга Ўсходу ды Сырыі Дастаўнікі зброі: Расея | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Ільхам Аліеў (Прэзыдэнт, галоўнакамандуючы) Закір Гасанаў (Міністар абароны) Наджмэдын Садыкаў (Кіраўнік ґенэральнага штабу) Маіс Бархудараў[14] | Араік Аруцюнян (Прэзыдэнт, галоўнакамандуючы) Джалал Аруцюнян (Міністар абароны) Нікол Пашынян (Прэм’ер-міністар, галоўнакамандуючы) Давід Танаян (Міністар абароны) Онік Ґаспаран (Кіраўнік ґенэральнага штабу) | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
Невядома
| Невядома | ||||||||||
Страты | |||||||||||
Паводле Азэрбайджану:
Паводле Армэніі:[4]
Паводле іншых крыніцаў:
| Паводле Армэніі:
| ||||||||||
Канфлікт у Нагорным Карабаху 2020 року — трывалы буйнамаштабны ўзброены канфлікт між узброенымі сіламі Армэніі ды Азэрбайджану ў Нагорным Карабаху, найпазьнейшая эскаляцыя нявырашанага Карабаскага канфлікту. Сутыкненьні распачаліся ранкам 27 верасьня 2020 року ўздоўж лініі стыку Нагорнага Карабаху. Абодва бакі паведамілі пра вайсковыя ды цывільныя ахвяры[25]. У адказ на сутыкненьні, Армэнія ды самаабвешчаная Нагорна-Карабаская Рэспубліка увялі вайсковы стан ды татальную мабілізацыю[26][27], у той час як Азэрбайджан увёў вайсковы стан ды камэнданцкі час[28]. 28 верасьня частковая мабілізацыя была абвешчаная ў Азэрбайджане[29]. ААН рашуча асудзіў канфлікт і заклікаў абодва бакі дээскаляваць напружанасьць і неадкладна аднавіць канструктыўныя перамовы[30].
Рэакцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Армэнія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 верасьня Армэнія забараніла ўсім мужчынам старэйшым за 18 рокаў, занесеных у мабілізацыйны рэзэрв, выяжджаць з краіны[31]
29 верасьня Армэнія перанесла суд над былым прэзыдэнтам Робэртам Качаранам і іншымі колішнімі службовымі асобамі, абвінавачанымі па справе пра беспарадкі пасьля выбараў 2008 року. Прычынаю стала тое, што адзін з абвінавачаных, былы міністар абароны Армэніі Сэйран Аганян, накіраваўся ў Нагорны Карабах падчас азэрбайджанскае атакі[32].
З 1 кастрычніка TikTok стаў недаступны ў Армэніі[33].
Азэрбайджан
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 верасьня азэрбайджанскія ўлады абмежавалі доступ да інтэрнэту па ўсёй краіне неўзабаве пасьля таго, як пачалося сутыкненьне. Паводле Міністэрства транспарту, сувязяў і высокатэхналяґічных тэхналёґіяў, гэты крок быў зроблены для прадухіленьня армянскіх правакацыяў[34].
Дзяржаўны камітэт па працы з дыяспараю Азэрбайджану таксама зьвярнуўся да азэрбайджанскае дыяспары не ўжываць неафіцыйную, нявызначаную і староньнюю інфармацыю ў сацыяльных сетках, электронных СМІ ды іншых СМІ[35]. Мілі Мэджліс Азэрбайджану абвясьціў камэнданцкі час у Баку, Ґянджы, Ґёйґёльскім, Яўласкім і некаторых іншых раёнах з поўначы 28 верасьня[36][37]. Міністар унутраных справаў Вілаят Эйвазаў быў прызначаны камандзірам вобласьцяў у камэнданцкі час[38]. Азэрбайджанскія авіялініі абвясьцілі, што ўсе аэрапорты Азэрбайджану будуць зачыненыя для рэґулярных пасажырскіх рэйсаў да 30 верасьня[39]. Потым вайсковая пракуратура Фізулі, Тэртэрскага раёну, Карабаху ды Ґянджы распачала крымінальныя расьсьледаваньні вайсковых ды іншых злачынстваў на ґрунце атрыманых зьвесткаў ды доказаў[40].
28 верасьня прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў выдаў загад, што дазваляе частковую мабілізацыю ў Азэрбайджане[41].
Інтэрнацыянальная рэакцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У падтрымку Азэрбайджану
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Урады часткова прызнанага Паўночнага Кіпру, Турэччыны, Пакістану ды Аўґаністану выказалі сваю падтрымку Азэрбайджану, усклаўшы віну на Армэнію за парушэньне рэжыму спыненьня агню[42][43][44][45].
- Басьнійскі чалец Прэзыдыюму Босьніі і Герцаґавіны Шэфік Джафэравіч ды лідэр ягонае палітычнае партыі дэмакратычнае дзеі Бакір Ізэтбеґавіч выказалі сваю падтрымку Азэрбайджану, асудзіўшы Армэнію й параўнаўшы сытуацыю з сытуацыяю падчас басьнійскае вайны між 1992 ды 1995 рокамі[46].
- Прэс-сакратар кіруючае ў Турэччыне Партыі справядлівасьці і разьвіцьця Омэр Чэлік напісаў у Twitter: «Мы катэґарычна асуджаем напад Армэніі на Азэрбайджан. Армэнія зноўку выступіла з правакацыямі, іґнаруючы права». Ён паабяцаў, што Турэччына падтрымлівацьме Азэрбайджан, і сказаў: «Армэнія гуляе з агнём і ставіць пад пагрозу рэґіянальны мір»[47].
- Аўганістан заявіў, што «Нагорна-Карабаскі рэґіён атрымаў міжнароднае прызнаньне як частка Азэрбайджану» і патрабаваў «спыненьня акупацыі Нагорнага Карабаху», падтрымаўшы «намаганьні народу й ураду Азэрбайджану ды іншых краінаў сьвету ў гэтых адносінах»[48].
- Цюрская рада — Ґенэральны сакратар Цюрскае рады Багдад Амрэеў выказаў глыбокую заклапочанасьць з нагоды вайсковага супраціву на акупаваных тэрыторыях Азэрбайджанскае Рэспублікі. Цюрская рада заклікала да тэрытарыяльнае цэласнасьці і непарушнасьці міжнародна прызнанае мяжы Азэрбайджану і патрабаваў неадкладнага, безумоўнага і поўнага вываду ўзброеных сілаў Армэніі з усіх акупаваных тэрыторыяў Азэрбайджану[49].
- МУС Пакістану выказала падтрымку Азэрбайджану і ягонаму «праву на самаабарону»[50].
У падтрымку Армэніі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ґенэральная сакратарка Міжнароднае арґанізацыі Франкафоніі выступіла з заяваю па Нагорным Карабаху. Люіза Мушыківаба выказала падтрымку Армэніі[51].
- МУС Кіпру асудзіў «парушэнне рэжыму спыненьня агню Азэрбайджанам», тым самым падтрымаўшы Армэнію[52].
- Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон выказаў крайнюю занепакоэнасьць. «Францыя дагэтуль надзвычай занепакоеная ваяўнічымі пасланьнямі, якія Турэччына зрабіла ў апошнія гадзіны, і якія, па сутнасьці, здымаюць хоць якія забароны для Азэрбайджана на адваёву Нагорнага Карабаху. І мы гэтага ня прымем»[53] і заявіў «Я кажу даскалана выразна Армэніі і армянскаму народу: Францыя выконвацьме сваю ролю, і бы будзем пільныя да павагі да сем’яў, народу, сувэрэнітэту. Мы ня прымема жадных заяваў, што спрыяюць эскаляцыі»[54].
Нэўтралітэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі некалькіх краінаў, у тым ліку Арґентыны[55], Канады[56], Францыі[57], Грузіі[58], Нямеччыны[42], Грэцыі[59], Ірану[60], Польшчы[61], Румыніі[62][63], Расеі[64], Турэччыны, ЗША[65] ды Ватыкану[42] заклікалі да міру.
- Прэзыдэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі сказала, што яна «дужа занепакоеная аднаўленьнем вайсоквых дзеяў між Армэніяю ды Азэрбайджанам. Мы заклікаем да міру. Стабільнасьць і мір у нашым рэґіёне маюць быць нашаю агульнаю справаю»[66]. Таксама ў МУС Грузіі заявілі, што спадзяюцца на «спыненьне агню»[66]. Патрыярх Грузіі Ільля II заявіў, што «дужа занепакоены нядаўнімі сутыкненьнямі між Армэніяю й Азэрбайджанам»[67].
- Францыя заклікала Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя дзеі і неадкладна аднавіць дыялёґ. «Францыя дужа занепакоеная канфрантацыяю», — мовіцца ў заяве прэс-сакратара МУС[69].
- Ватыкан Падчас нядзельнага набажэнства 27 верасьня Папа Рымскі зьвярнуўся да Армэніі ды Азэрбайджану з заклікам спыніць ґвалт у Карабаху[70].
- ЗША асудзілі эскаляцыю і ґвалт у Нагорным Карабаху і заклікалі бокі канфлікту да неадкладнага спыненьня агню, заявіла кіраўніца прэс-службы Дзярждэпартамэнту ЗША Морґан Артэґус[71].
- МУС Украіны выказала глыбокую незапакоэнасьць ў сувязі з абвастрэньнем канфлікту між Армэніяю ды Азэрбайджанам. Заклікала бокі вярнуцца да дыялёґу дзеля мірнага ўрэґуляваньня канфлікту[72][73].
- Міністар замежных справаў Грэцыі Нікас Дэндыас заявіў: «Грэцыя не ўхваляе хоць якое ўмяшаньне трэцяга боку, што распальваюць сутыкненьні. У гэтым кантэксьце Турэччына мае ўстрымацца ад дзеяў і заяваў у гэтым кірунку»[74].
- ААН 27 верасьня Генэральны сакратар ААН Антоніў Ґутэрыш заклікаў абодва бакі неадкладна спыніць баявыя дзеі, зьнізіць напружанасьць і аднавіць канструктыўныя перамовы[75]. 29 верасьня Рада Бясьпекі ААН рашуча асудзіў канфлікт і заклікаў абодва бакі зьнізіць напружанасьць і аднавіць канструктыўныя перамовы без папярэдніх умоваў.
- Сустаршыні Менскае ґрупы АБСЭ заклікалі Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя дзеі ў зоне карабаскага канфлікту і вярнуцца да перамоваў[76].
- НАТО заклікалі Армэнію ды Азэрбайджан спыніць баявыя сутыкненьні, распаленыя на лініі стыку ў Нагорным Карабаху[77].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Армяна-азэрбайджанскія сутыкненьні (2014)
- Сутыкненьні ў Нагорным Карабаху (2016)
- Армяна-азэрбайджанскія сутыкненьні (іюль 2020)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Syrian rebel fighters prepare to deploy to Azerbaijan in sign of Turkey's ambition Праверана September 29, 2020 г.
- ^ Outbreak of fighting in Karabakh, updated. News and reports. Video/photo
- ^ Tərtərdə zədələnən döyüş helikopteri peşəkarlıqla öz ərazimizə endirilib (азэрб.) // Report Information Agency27 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
- ^ A total of 790 Azerbaijani servicemen eliminated (анг.) // Armenpress29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
- ^ Latest Updates on Karabakh Clashes, 29 September 2020 (Map Update)
- ^ Nagorno-Karabakh says the region has lost some territory to Azerbaijan's army
- ^ Armenian, Azeri forces battle again, at least 21 reported killed
- ^ Azerbaijan kills over a dozen Armenian servicemen in Karabakh fighting (анг.) // TRT World27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
- ^ Enemy Driven out of Commanding Heights near Talysh
- ^ Azerbaijani Defense Ministry announced the capture of a strategic height on the Murov ridge
- ^ а б URGENT: Turkish F-16 shoots down Armenia jet in Armenian airspace (анг.) // Armenpress29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
- ^ Azerbaijan using Israeli "kamikaze drones" in Nagorno-Karabakh clashes 30 September 2020 г.
- ^ Azerbaijani official says military using Israeli-made drones in war with Armenia 30 September 2020 г.
- ^ Major General Mayis Barkhudarov: "We will fight to destroy the enemy completely"
- ^ A military breakdown of the Azerbaijan-Armenia conflict
- ^ SOHR reveals | Turkish security companies transfer Syrian mercenaries to Azerbaijan, total number of fighters now in Azerbaijan increases to 850, and death toll jumps to three
- ^ Artsakh army's death toll climbs to 103 in ongoing Azeri attack (анг.) // Armenpress30 September 2020 г. Праверана 30 September 2020 г.
- ^ а б 9-year old child, elderly mother of fallen war veteran among 4 civilian casualties in Artsakh (анг.) // Armenpress29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
- ^ Up to 2,300 enemy soldiers were killed (анг.) 29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
- ^ List of destroyed enemy military equipment - LIST - VIDEO (анг.) 29 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
- ^ France and Turkey at odds as Karabakh fighting divides NATO allies
- ^ Armenia-Azerbaijan conflict: Macron warns Turkey on 'warlike' rhetoric
- ^ As a result of the Armenian terror, the number of civilians injured reached 46. (анг.). Prosecutor General's Office of the Republic of Azerbaijan (30 September 2020).
- ^ Armenian artillery shell hits gas station in Horadiz, some killed and injured (анг.) 30 September 2020 г. Праверана 30 September 2020 г.
- ^ Fighting erupts between Armenia, Azerbaijan over disputed region. Al Jazeera (27 September 2020). Праверана 27 September 2020 г.
- ^ Armenia and Azerbaijan erupt into fighting over disputed Nagorno-Karabakh (анг.) 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
- ^ Nagorno-Karabakh announces martial law and total mobilization. Reuters (27 September 2020). Праверана 27 September 2020 г.
- ^ Azerbaijan's parliament approves martial law, curfews – president's aide. Reuters (27 September 2020). Праверана 27 September 2020 г.
- ^ Partial mobilization announced in Azerbaijan. Azeri Press Agency (28 September 2020). Праверана 28 September 2020 г.
- ^ UN Security Council calls for immediate end to fighting in Nagorno-Karabakh (анг.)
- ^ Armenian cabinet bans all men from mobilization reserve aged over 18 from leaving state (анг.) // TASS28 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
- ^ Kocharyan trial delayed as indicted ex-defense minister Seyran Ohanyan heads to Artsakh amid attack (анг.). Armenpress (29 September 2020). Праверана 29 September 2020 г.
- ^ Tik Tok fails operating in Armenia (анг.). Armenpress (30 September 2020). Праверана 30 September 2020 г.
- ^ Власти Азербайджана ограничили доступ к интернету после обстрелов в Карабахе (рас.) // Dozhd27 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
- ^ Diaspor Komitəsi xaricdə yaşayan azərbaycanlılara müraciət edib (азэрб.) Праверана 27 September 2020 г.
- ^ Azərbaycanda komendant saatı elan olundu (азэрб.) Праверана 27 September 2020 г. Архіўная копія ад 27 September 2020 г.
- ^ Bu gecədən komendant saatı elan olunur (азэрб.) Праверана 27 September 2020 г. Архіўная копія ад 27 September 2020 г.
- ^ Vilayat Eyvazov appointed commandant of areas where curfew is applied – ORDER (анг.) 28 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
- ^ Mətbuat xidmətinin məlumatı (азэрб.). Azerbaijan Airlines (28 September 2020). Праверана 28 September 2020 г.
- ^ Mətbuat xidmətinin MƏLUMATI – cəbhədəki son vəziyyət. (азэрб.). Prosecutor General's Office of the Republic of Azerbaijan (27 September 2020). Праверана 28 September 2020 г.
- ^ Partial mobilization announced in Azerbaijan (анг.) Праверана 28 September 2020 г.
- ^ а б в Armenia-Azerbaijan clashes: How the world reacted (анг.)
- ^ Armenia and Azerbaijan erupt into fighting over disputed Nagorno-Karabakh // BBC News27 September 2020 г.
- ^ Pakistan expresses 'deep concern', assures support to Azerbaijan over Nagorno-Karabakh conflict (анг.) 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
- ^ Deutsche Welle: Бои в Нагорном Карабахе: что говорят в Берлине
- ^ Džaferović i Izetbegović podupiru Azerbajdžan i osuđuju Armeniju, nadaju se trajnom rješenju 28 September 2020 г. Праверана 29 September 2020 г.
- ^ Турция заявила о поддержке Азербайджана в конфликте с Арменией. ТАСС (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
- ^ Афганистан поддержал Азербайджан в конфликте в Нагорном Карабахе
- ^ Statement of the Secretary General of the Turkic Council. Turkic Council (28 September 2020).
- ^ Пакистан выражает "глубокую озабоченность", заверяет в поддержке Азербайджана в связи с нагорно-карабахским конфликтом Праверана 2020-09-27 г.
- ^ Выражаю полную поддержку Армении — Генсек Франкофонии Праверана 2020-09-28 г.
- ^ МИД Армении: мы решительно осуждаем нарушение режима прекращения огня Азербайджаном
- ^ Макрон одёрнул Турцию: «Мы не примем отвоевание Карабаха» 30 сентября 2020 г.
- ^ Макрон раскритиковал заявление Турции по Карабаху 30.09.2020 г.
- ^ Аргентина обеспокоена столкновениями между Арменией и Азербайджаном
- ^ Canada is very concerned by the violence along the Armenia-Azerbaijan border. We call for immediate cessation of hostilities, strict observance of ceasefire and the protection of civilians. We urge a fast return to negotiations under auspices of @OSCE Праверана 27 September 2020 г.
- ^ France calls on Armenia, Azerbaijan to end hostilities 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
- ^ Georgia concerned with resumption of hostilities between Armenia, Azerbaijan 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
- ^ Greece calls on Armenia-Azerbaijan to stop military operations immediately 28 September 2020 г. Праверана 28 September 2020 г.
- ^ Iran calls for immediate end to the conflict between Armenia, Azerbaijan – TV 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
- ^ Polish MFA expresses deep concern with reported military clashes around Nagorno-Karabakh 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
- ^ Conflict militar între Armenia și Azerbaidjan în regiunea Nagorno-Karabah (рум.) 27 September 2020 г.
- ^ Ռումինիան հայկական, ադրբեջանական կողմերին կոչ է անում վերսկսել քաղաքական երկխոսությունը (арм.) 27 September 2020 г.
- ^ Россия призвала Ереван и Баку прекратить огонь в Нагорном Карабахе
- ^ U.S. urges immediate halt to violence between Azerbaijan and Armenia 27 September 2020 г. Праверана 27 September 2020 г.
- ^ а б Georgia concerned with resumption of hostilities between Armenia, Azerbaijan. Agenda.ge (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
- ^ Патриарх Грузии распространил заявление по поводу ситуации на фронте Праверана 2020-09-27 г.
- ^ Россия призвала Ереван и Баку прекратить огонь в Нагорном Карабахе. Известия (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
- ^ Франция призывает Армению и Азербайджан прекратить военные действия. Reuters (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
- ^ Папа Римский призвал Армению и Азербайджан прекратить войну. Московский комсомолец (2020-09-27). Праверана 2020-09-27 г.
- ^ Госдеп призвал Армению и Азербайджан прекратить огонь в Карабахе Праверана 2020-09-29 г.
- ^ МИД Украины отреагировал на обострение конфликта между Азербайджаном и Арменией Праверана 2020-09-29 г.
- ^ Обострение конфликта между Арменией и Азербайджаном: реакция МИД Украины Праверана 2020-09-29 г.
- ^ Глава МИД Греции прибудет в Ереван Праверана 2020-09-30 г.
- ^ Генсек ООН призвал немедленно прекратить огонь в Нагорном Карабахе Праверана 2020-09-29 г.
- ^ Минская группа ОБСЕ призвала Армению и Азербайджан прекратить огонь Праверана 2020-09-29 г.
- ^ НАТО призвал Баку и Ереван прекратить огонь Праверана 2020-09-29 г.