Перайсьці да зьместу

Тайвань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кітайская Рэспубліка»)
Рэспубліка Кітай
中華民國
Zhōnghuá Mínguó
Сьцяг Рэспублікі Кітай Герб Рэспублікі Кітай
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Нацыянальны гімн Рэспублікі Кітай»
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Кітай
Афіцыйная мова мандарын
Сталіца Тайбэй (дэ-факта)
Нанкін (дэ-юрэ)
Найбуйнейшы горад Тайбэй
Форма кіраваньня Напаўпрэзыдэнцкая рэспубліка
Цай Інвэнь
Чэнь Цзяньжэнь
Лінь Чуань
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
136-е месца ў сьвеце
36 191 км²
10,34
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць
50-е месца ў сьвеце
23 433 753[1]
648/км²
СУП
 • агульны (2014)
 • на душу насельніцтва
20-е месца ў сьвеце
$1021,607 млрд
$43 596
Валюта Новы Тайванскі Даляр (NT$ TWD)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— заснаваная
Рэвалюцыя Ксінгай
10 кастрычніка 1911
1 студзеня 1912
Аўтамабільны знак RC
Дамэн верхняга ўзроўню .tw
Тэлефонны код +886
Мапа Рэспублікі Кітай
Мапа Рэспублікі Кітай

Рэспу́бліка Кіта́й альбо Тайва́нь — астраўная краіна ва Ўсходняй Азіі. Кітайская Народная Рэспубліка дагэтуль не прызнала незалежнасьць Рэспублікі Кітай з-за таго, што лічыць яе часткаю сваёй тэрыторыі. У сваю чаргу афіцыйныя ўлады Рэспублікі Кітай не прызнаюць Кітайскую Народную Рэспубліку й таму прэтэндуюць на яе тэрыторыю, а таксама на тэрыторыю М’янмы й некаторых усходніх тэрыторыяў Расеі. Між тым, ад 26 лютага 2002 году краіна адмовілася ад прэтэнзіяў на тэрыторыю Манголіі[2].

У 1949 годзе ў кантынэнтальным Кітаі да ўлады прыйшлі камуністы. Гэта вымусіла 2 мільёны нацыяналістаў уцекчы на востраў Тайвань[3].

Краіна займае востраў Тайвань, разьмешчаны паміж Усходне-Кітайскім, Паўднёва-Кітайскім і Філіпінскім морам.