Перайсьці да зьместу

Куньінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Куньінскі раён
Куньинский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Пскоўскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Кунья
Дата ўтварэньня 1 жніўня 1927
Насельніцтва (2004) 12 400
Плошча 2621 км²
Месцазнаходжаньне Куньінскага раёну
Куньінскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код аўтам. нумароў 60
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Куньінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Кунья.

Плошча раёну — 2621 км².

Раён мяжуе з Усьвяцкім і Вялікалуцкім раёнамі Пскоўскай вобласьці, Таропецкім і Заходнядзьвінскім Цьвярской вобласьці, Веліскім Смаленскай вобласьці.

Асноўныя рэкі — Таліца, Вісач, Жызца, Марята, Кунья. На паўднёвым усходзе раён выходзіць да Дзьвіны. У раёне маецца шмат азёраў, найважнейшыя зь якіх: Дзьвіньне-Вялінскае возера, Жыжыцкае, Кадосна, Усмынскае возера, Азеран, Ардосна.

1 жніўня 1927 мястэчка Кунья зрабілася раённым цэнтрам Вялікалуцкай акругі Ленінградзкай вобласьці, аднак тагачасная тэрыторыя раёну не ўлучала Усмынскі раён Пскоўскай акругі Ленінградзкай вобласьці. Ад 1929 раён у складзе Заходняй вобласьці з цэнтрам у Смаленску, а з 29 студзеня 1935 у складзе Калінінскай вобласьці.

У 1944 увайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці, а пасьля яе ліквідацыі ў 1957 — у склад Пскоўскай вобласьці. Толькі ў 1959, пасьля скасаваньня Усмынскага раёну, Куньінскі раён здабыў цяперашнія межы.

22 сьнежня 1962 увайшоў у склад Вялікалуцкаага сельскагаспадарчага раёну ў зьвязку з усесаюзным узбуйненьнем у сельскагаспадарчыя і прамысловыя раёны, але пасьля скасаваньня ўзбуйненьня 14 студзеня 1965 Куньінскі раён ізноў утвораны ў складзе Пскоўскай вобласьці

Насельніцтва раёну складае 12,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 3 тыс. Усяго налічваецца 261 населены пункт.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе раёну маецца 1 мескае і 8 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

Сельскія паселішчы

Вытворчасьць малака. Рыбалоўства. Нарыхтоўка драўніны. Вытворчасьць друзу і здабыча пяску.

Праз раён праходзяць аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі Масква — Балтыя і Санкт-Пецярбург — Полацак. Па тэрыторыі раёну таксама праходзіць нафтаправод Сургут — Полацак (дзялянка даўжынёй 32 км).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Куньінскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў