Сургут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сургут
Сургут
Coat of Arms of Surgut (2003).png Flag of Surgut (Khanty-Mansia (Yugra)).png
Герб Сургуту Сьцяг Сургуту
Аўтаномная акруга: Ханты-Мансійская
Плошча: 212,92 км²
Насельніцтва: 324 000[1] (2012)
Тэлефонны код: +7 34662
Паштовы індэкс: 628400
Аўтамабільны код: 86
Геаграфічныя каардынаты: 61°15′00″ пн. ш. 73°26′00″ у. д. / 61.25° пн. ш. 73.433333° у. д. / 61.25; 73.433333Каардынаты: 61°15′00″ пн. ш. 73°26′00″ у. д. / 61.25° пн. ш. 73.433333° у. д. / 61.25; 73.433333
Сургут на мапе Расеі
Сургут
Сургут
Сургут
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Сургут (па-расейску: Сургут, па-мансійску: Сәрханӆ) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Сургуцкага раёну Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Сургут зьяўляецца найбуйнейшым горадам акругі, адзін зь нямногіх расейскіх рэгіянальных гарадоў, які пераўзыходзяць адміністрацыйны цэнтар свайго суб’екта фэдэрацыі як паводле колькасьці насельніцтва, гэтак і прамысловым, эканамічным і турыстычным патэнцыялам.

Горад зьяўляецца важным чыгуначным і аўтатранспартным вузлом. Асновай эканомікі горада ёсьць кампанія ААТ «Сургутнефтегаз». У Сургуце працуюць адны з самых магутных электрастанцыяў сьвету ДРЭС-1 і ДРЭС-2.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад зьяўляецца адным з найстарэйшых сыбірскіх гарадоў. Заснаваны паводле загаду цара Фёдара Іванавіча, выдадзенага 19 лютага 1594 году ваяводзе князю Фёдару Барацінскаму.

Сургут у канцы XVI стагодзьдзя ўяўляў сабой невялікую крэпасьць з двума брамамі, чатырма глухімі й адной праезнай вежамі. У 1596 годзе ў месцы быў пабудаваны гасьціны двор. У XVIIXVIII стагодзьдзях Сургут быў адным з цэнтраў расейскага асваеньня Сыбіры.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка гораду зьвязана са здабычай нафты й перапрацоўкай спадарожнага газу. Найбуйнейшымі нафтагазавымі кампаніямі, штаб-кватэры якіх грунтуюцца ў горадзе, ёсьць ААТ «Сургутнефтегаз», «Газпром трансгаз Сургут», як адна з асноўных складнікаў расейскага «Газпрому», і «Газпром Перапрацоўка».

Таксама ў горадзе разьмешчаныя дзьве буйныя электрастанцыі аб’яднанай энэргетычнай сыстэмы Ўрала, якія працуюць на спадарожным і прыродным газе.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сургутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў