Белякоў Хутар
Выгляд
Белякоў Хутар | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Качышчанскі |
Насельніцтва: | 18 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°43′ пн. ш. 28°51′ у. д. / 51.717° пн. ш. 28.85° у. д.Каардынаты: 51°43′ пн. ш. 28°51′ у. д. / 51.717° пн. ш. 28.85° у. д. |
Белякоў Хутар на мапе Беларусі Белякоў Хутар |
Белякоў Хутар (з 1932 — Белякі) — вёска ў Беларусі, на рацэ Батыўля. Уваходзіць у склад Качышчанскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 18 чал. (2004). Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 205 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільная дарогай Засінцы — Ельск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Белякоў Хутар згадваецца ў XIX ст. як хутар Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1924 паселішча ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1917 — 118 жыхароў; 1924 — 146 жыхароў; 1925 — 19 двароў; 1940 — 49 двароў, 285 жыхароў; 1959 — 171 жыхар (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 10 гаспадарак, 18 жыхароў[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.