Котра (Берасьцейская вобласьць)
| Котра, трансьліт. Kotra | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Мокраўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°42′11″ пн. ш. 24°18′50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 43 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225179[1] |
| СААТА | 1256845041 |
| Нумарны знак | 1 |
| Котра на мапе Беларусі ± Котра | |
Ко́тра[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад Пружанаў, 30 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За расейскім часам — сядзіба воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. 12 дымоў, 183 мяшканцы. Праваслаўная парафія шарашоўскага дабрачыньня, школа[3]. Паводле перапісу 1897 року 206 жыхароў, 31 двор, народная вучэльня, валасное праўленьне, хлебазапасная крама, 2 царквы.
За польскім часам — цэнтар гміны ў Пружанскім павеце Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 127 жыхароў, 21 двор.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, да 1954 — цэнтар сельсавету. У 2003 року 63 жыхары, 39 двароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 91 жыхар
- 2005 год — 57 жыхароў, 38 двароў[5]
- 2010 год — 43 жыхары
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтамабільныя дарогі Р47 Сьвіслач — Поразаў — Пружаны і Н524 Пружаны — Клепачы — Котра[6].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Храм Усьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы (1773). Зьнішчаны ў Другую сусьветную вайну, напрыканцы 50-х рокаў разабраны[7].
- Праваслаўная капліца (1883)[8]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Котра (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 13 лютага 2012 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 249
- ↑ Kotra (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 141
- ↑ Kotra, вёска. Radzima.net. Праверана 1 траўня 2012 г.
- ↑ Котра // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 513
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 1 траўня 2012 г.
- ↑ Ірына Сядова (14 красавіка 2012) Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства » Улица вторая. Красноармейская (рас.) Генеалогический форум ВГД Праверана 1 траўня 2012 г.
- ↑ Яраслаў Шчарбакоў. (11 лютага 2012) Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства » Улица вторая. Красноармейская (рас.). Генеалогический форум ВГД. Праверана 19 траўня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.