Труханавічы (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
Труханавічы | |
трансьліт. Truchanavičy | |
Былыя назвы: | Мельнікі, Трухновічы[1] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Мокраўскі |
Вышыня: | 161 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 14 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225147[2] |
СААТА: | 1256845111 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°43′20″ пн. ш. 24°30′49″ у. д. / 52.72222° пн. ш. 24.51361° у. д.Каардынаты: 52°43′20″ пн. ш. 24°30′49″ у. д. / 52.72222° пн. ш. 24.51361° у. д. |
± Труханавічы |
Тру́ханавічы[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Пружанаў, 33 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За расейскім часам — у Рудніцкай воласьці[4] Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 676 дзесяцінаў[1], 328 жыхароў, 51 двор.
За польскім часам — у гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5].
З 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. У 1942 нацысты спалілі 55 двароў вёскі і замардавалі 24 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 125 жыхароў (перапіс); 1999 год — 31 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 32 жыхары, 20 двароў; 2005 год — 30 жыхароў, 18 двароў[6]; 2010 год — 14 жыхароў
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільная дарога Н521 Ружаны — Лыскаў — Дабучын[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Truchonowicze (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 664
- ^ Алфавитный список улиц по Трухоновичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 15 сакавіка 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 249
- ^ Truchnowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. — S. 516
- ^ Truchonowicze, вёска. Radzima.net. Праверана 15 сакавіка 2012 г.
- ^ Труханавічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 539
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 15 сакавіка 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.