Перайсьці да зьместу

Дашы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дашы
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Dašy
  • Былая назва: Дашэвічы
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Кляшчэлі
Часавы пас
Каардынаты 52°33′00″ пн. ш. 23°14′49″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 241 чал. (2012)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-250
Нумарны знак BHA
Дашы на мапе Польшчы
Дашы
Дашы
Дашы

Дашы́ (па-польску: Dasze, па-падляску: Dašý[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.

Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 693.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міколу ў Косьнай). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Каля 1533 году ў выніку валочнай памеры для места Кляшчэлі невялікія пасёлкі ў іх навакольлі былі абяднаныя ў вялікія вёскі-прадмесьці. Так была заснаваная Косьная-Дашэвічы (у Косьнай месьцілася сядзіба фалварку, а Дашэвічы былі вёскай-прадмесьцем)[4]. Пасьля Люблінскай вуніі побач з Дашамі праходзіла мяжа паміж Каронай Каралеўства Польскага і ВКЛ (Дашы заставаліся на падляскім, польскім яе баку). Па сьведчаньнях Міхала Мартыновіча ў лесе побач з Дашамі захаваліся сьледы гэтай мяжы ў відзе невялікіх капцоў[5]. У міжваенны пэрыяд Дашы прыналежалі да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 307 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[6].

  1. Гміна ў лічбах (пол.) Miasto i Gmina Kleszczele Праверана 23 красавіка 2015 г.
  2. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 47
  3. Кляшчэлі. Парафія сьв. Жыгімонта (пол.) Праверана 23 красавіка 2015 г.
  4. Гісторыя (пол.) Miasto i Gmina Kleszczele Праверана 23 красавіка 2015 г.
  5. Касьцевіч, Хрысьціна Дашы. Кніжка Марка Мартыновіча. Варта пазнаёміцца за сваёй гісторыяй. (пол.) Kurier Poranny, 29 верасьня 2013 Праверана 23 красавіка 2015 г.
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 23 красавіка 2015 г.
  • Marek Martynowicz, Dasze — Dasze, 2013.