Палічна
| Палічна | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Кляшчэлі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°35′18″ пн. ш. 23°27′46″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 162 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-250 |
| Нумарны знак | BHA |
| Палічна на мапе Польшчы Палічна | |
Палі́чна (па-польску: Policzna, па-падляску: Políčna[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.
У Палічнай з 2004 г. месьціцца цэнтр Грамадзкага аб'яднаньня Пачтоўка[3], арганізатара Тэатральнага фэстываля Вяртэп.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга ў Вярстоку). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[4]). У Палічнай месьціцца таксама сядзіба і капліца Збору касьцёлу баптыстаў у Кляшчэлях[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Палічная была заснаваная над аднайменнай рэчкай у час валочнай памеры каля 1560 г. як сядзіба асочнікаў ахоўваючых Белавескую пушчу. У 1639 г. асочнікі пражывалі тут у 40 хатах, але ў выніку зьнішчэньня пушчы ў 1780 г. заставаліся тут ўжо толькі 9 сем'яў асочнікаў. Пад канец 18 ст. мужыкі з Палічнай былі далучаныя да фальварку ў Амелянцу, але каля 1796 г. быў тут засбаваны самастойны фальварак. На бежанства 1915 г. выехала ўся вёска (на месцы засталіся толькі 3 сем'і)[6]. У міжваенны пэрыяд Палічная прыналежала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 192 жыхары (усе праваслаўныя беларусы[7]). У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Палічнаю пакінулі 5 сем'яў[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Палічная была далучаная да гміны Кляшчэлі.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Юры Сьцепанюк (1880 — 1918) — праваслаўны сьвяты мучанік. Кананізаваны Маскоўскім патрыярхатам[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ↑ Pudlaśki nazvy. Polična svoja.org Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ↑ Stowarzyszenie "Pocztówka"" (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ↑ KLESZCZELE - Parafia świętego Zygmunta (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ↑ Zbór w Kleszczelach (пол.). Kościół Chrześcija Baptystów. Праверана 16 верасьня 2015 г.
- 1 2 Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 60 Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8. Województwo poleskie, с. 11 (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ↑ Священномученик Георгий Степанюк, пресвитер (рас.) Православный церковный календарь Праверана 16 верасьня 2015 г.
| |||||||||||||
| ||||||||||||||||