Перайсьці да зьместу

Кляшчэлі (гміна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кляшчэльская гміна»)
Гміна Кляшчэлі
Gmina Kleszczele
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Статус Вяскова-гарадзкая гміна
Сядзіба Кляшчэлі
Дата ўтварэньня 1919
Бурмістар Кляшчэляў Аляксандар Сяліцкі
Афіцыйныя мовы польская, беларуская мова (дапаможная)
Мовы ва ўжытку польская, падляская
Насельніцтва (2011) 2836
Шчыльнасьць 12,1 чал./км²
Плошча 142,62 км²
TERYT 2005073
Мапа Гміны Кляшчэляў
Гміна Кляшчэлі, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Летні час +2
Тэлефонны код 85
Паштовыя індэксы 17-250
Код аўтам. нумароў BHA
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гміна Кляшчэлі (па-польску: Gmina Kleszczele) — вяскова-гарадзкая гміна ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы.

Паводле перапісу насельніцтва з 2011 г. ў гміне перажывае 2781 чалавек, з чаго 1377 у саміх Кляшчэлях[1]. Паводле перапісу насельніцтва з 2002 г. каля 42% жыхароў гміны прадакляравала беларускую нацыяналнасьць[2].

На захадзе гміна мяжуе з гмінай Боцькі, а з поўначы з гмінай Орля Бельскага павету. На ўсходзе мяжуе з гмінай Дубічы Царкоўныя Гайнаўскага павету ды Вярховіцкім сельсаветам Камянецкага раёну. На поўдзень ад гміны Кляшчэлі ляжаць гміна Чаромха Гайнаўскага павету ды гміна Мілейчыцы Сямяціцкага павету.

Адміністрацыйны цэнтар — горад Кляшчэлі.

Землі, на якіх разьмяшчаецца гміна Кляшчэлі да 1569 году ўваходзілі ў склад Падляскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Мястэчка Кляшчэлі, заснаванае ў 1506 годзе, заселянае было амаль выключна рускім насельніцтвам. Пасьля далучэньня Падляшша да Кароны Польскага Каралеўства Кляшчэлі да падзелаў Рэчы Паспалітай заставаліся каралеўскай уласнасьцю. У 1795—1807 гадах Кляшчэлі з воласьцяй адносілася да Наваўсходняй Прусіі, а ў 1807—1842 гадах у складзе Бельскага павету прыналежалі да Беластоцкай вобласьці. З 1842 году да Першай сусьветнай вайны была тут Гарадзенская губэрня. У 1919 годзе была створаная гміна Кляшчэлі ў рамках Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польскай рэспублікі. У 1939—1941 гадах існаваў Кляшчэльскі раён Берасьцейскай вобласьці ў рамках БССР. Пасьля Другой сусьветнай вайны з гміны Кляшчэлі была выдзеленая Чаромха.

  1. ^ Насельніцтва польскіх гмінаў паводле перапісу насельніцтва 2011 г.[1]
  2. ^ Нацыянальныя меншасьці па польскіх гмінах — перапіс насельніцтва 2002 г.[2]