Перайсьці да зьместу

Касьцёл і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 22:05, 2 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Сакральнае збудаваньне
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці
Касьцёл і кляштар па рэканструкцыі пад сэмінарыю МП
Касьцёл і кляштар па рэканструкцыі пад сэмінарыю МП
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. / 53.91111; 27.58Каардынаты: 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. / 53.91111; 27.58
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Менску, узьведзены ў 1-й палове XIX ст. (недабудаваны, істотна перабудаваны ў 1953). Знаходзіцца на Траецкай Гары. У наш час у будынках комплексу разьмяшчаецца Сувораўская вайсковая вучэльня (вул. М. Багдановіча, 29).

Гісторыя

Па пажары 14 жніўня 1809, у якім згарэў Фарны касьцёл, біскуп менскі Якуб Дадэрка зрабіў спробу заснаваць на Траецкай Гары новую сьвятыню. На заказ Менскага дабрачыннага таварыства архітэктар М. Чахоўскі распрацаваў праект пабудовы на рынкавым Траецкім пляцы комплексу касьцёла і шпіталя сясьцёр міласэрнасьці. 30 жніўня 1810 Я. Дадэрка ўрачыста асьвяціў пачатак будаваньня і падмуркі новага касьцёла Найсвяцейшай Панны Марыі[1]. Пры комплексе дзейнічаў шпіталь, у якім манашкі ордэна Сьвятога Вінцэнта даглядалі сіротаў, старых і жабракоў[2].

Але муры комплексу ўзьвялі толькі часткова. У 1840-я недабудаваныя касьцёл і шпіталь Менскае таварыства дабрачыннасьці мусіла было прадаць Маскоўскаму патрыярхату пад духоўную сэмінарыю[3], якая разьмясьцілася тамака ў 1854[2].

Сувораўская вучэльня, сучасны стан

За савецкім часам у будынках колішняй Духоўнай сэмінарыі працавалі Менскія пяхотныя курсы, якія ў 1924 трасфармаваліся ў Аб’яднаную Беларускую школу — сярэднюю вайсковую навучальную ўстанову зь беларускай мовай навучаньня[4].

Па вайне ў колішнім сакральным комплексе разьмясьцілася Сувораўскай ваенная вучэльня. У 1953 старыя будынкі істотна перабудавалі.

Архітэктура

Ад пачатку дамінантай комплексу быў вялікі мураваны касьцёл — помнік архітэктуры стылю ампір. Да яго з двух бакоў далучаліся кляштарныя карпусы[2].

Па перабудове ў 1953 да касьцёла і будынкаў шпіталя дабудавалі два паверхі, у выніку чаго комплекс набыў рысы савецкага нэаклясыцызму.

Цікавыя факты

  • У шэрагу сучасных публікацыяў[5][6][2] сустракаецца памылковае атаясамленьне касьцёла і шпіталя сясьцёр міласэрнасьці (шарытак) з кляштарам марыявітак, які насамрэч знаходзіўся на Францішканскай вуліцы

Крыніцы

  1. ^ Chodźko I. Diecezja Mińska około 1830 roku. T. 1. — Lublin, 1998. S. 191—192.
  2. ^ а б в г Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 54.
  3. ^ Дзянісаў У. Касцёлы г. Мінска ў XVI – пачатку XX стст. (паводле дакументаў НГАБ). Нацыянальны гістарычны архіў БеларусіПраверана 4 ліпеня 2012 г.
  4. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 59.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 553.
  6. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 52.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.