Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Валеўка)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Валеўка |
| Каардынаты | 53°27′34,13″ пн. ш. 25°53′11,22″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Валеўцы. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на Наваградзкай вуліцы. У 1830-я гады ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар і перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з драўляных касьцёла і кляштарнага корпусу. У наш час у будынку касьцёла дзее царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1685 годзе з фундацыі ваяводы берасьцейскага Стэфана Курча ў Валеўцы збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар дамініканаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Валеўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і ў 1840-я гады перабудавалі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1870-я гады на дахам былога касьцёла паставілі невялікі купал.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1930-я гады да асноўнага аб’ёму прыбудавалі званіцу.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі сталю барока. Аснову складае прастакутны зруб, які пераходзіць у 5-гранную апсыду з бакавымі квадратнымі рызьніцамі. Галоўны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму і фармуецца бакавымі квадратнымі клецямі (ніжні ярус белых вежаў, верхнія зьнялі ў 1840-я гады), якія вылучаюць у цэнтры паглыбленую нішу і трыкутны франтон з заломам. Аб’ёмы будынка аб’ядноўваюцца пры дапамозе кутніх трыкутных застрэшкаў агульным 2-схільным дахам з вальмамі над апсыдай і шырокімі прафіляванымі карнізамі. У 1870-я гады ў цэнтры гонтавага даху паставілі купал на 8-гранным барабане, да галоўнага фасаду ў 1930-я гады дабудавалі 3-ярусную чацьверыковую званіцу, завершаную невялікім шатром з купалам. Вэртыкальна зашаляваныя фасады праразаюцца лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацоўваюцца брускамі-сьцяжкамі ў прасьценках.
Усярэдзіне апсыда адмяжоўваецца ад перакрытай роўнай стольлю малітоўнай залі мэталічнай агароджай і драўляным 2-ярусным пазалочаным іканастасам[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- да 1916 г.
- А. Віслоцкі, 15 ліпеня 1923 г.
- Я. Булгак, 1925 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
У мастацтве
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уладзімер Караткевіч упамінае вёску ў «Зямлі пад белымі крыламі»[2]:
| Валеўка. Гэта вёска сучасная, але і тут ёсьць старажытнасьць. У прыватнасьці курганы, гарадзішчы, трохсотгадовая драўляная царква (раней яна была касьцёлам, і гэта ў ёй, згодна паданьню, вянчаўся з Зосяю Міцкевічаў пан Тадэвуш), а ў ёй іконы працы… В. М. Васьняцова. Так-так, вывезеныя калісьці з Варшавы ў Баранавічы і ў некалькі вёсак. У прыватнасьці ў Валеўку… | ||
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
- ↑ Караткевіч У. Зямля пад белымі крыламі. — Менск, 1992. С. 16.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000445 |