Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар кармэлітаў (Мядзел)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 54°52′57″ пн. ш. 26°55′22″ у. д. / 54.8825° пн. ш. 26.92278° у. д. / 54.8825; 26.92278

Касьцёл Маці Божай Шкаплернай пасьля рэканструкцыі ў 2006 годзе
Плябанія ля касьцёла

Касьцёл Маці Божай Шкаплернай (Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль) — быў пабудаваны ў Мядзелі ў 1754 годзе. Фундатарам выступіў уладальнік Старога Мядзела Антон Кошчыц. Разам з касьцёлам былі пабудаваныя плябанія і кляштар. Касьцёл быў пасьвенчаны ў імя сьвятога Станіслава.

У парафіі касьцёла з часу ягонай пабудобы апякаюцца айцы кармэліты босыя. Кармэліты — манахі жабрацкага каталіцкага ордэну, які бярэ свой пачатак на Сьвятой Зямлі. Ордэн быў значна распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі.

Касьцёл пабудаваны з цэглы і выкананы ў стылі барока. Інтэр’ер аздоблены ў стылі ракако.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэшткі капліцы і крыжы, усталяваныя на Кальварыйскім узгорку Мядзельскай Кальварыі

За сваю гісторыю касьцёл пэўны выкарыстоўваўся ў якасьці ўніяцкага кляштара, а таксама ў 1866 годзе быў пераабсталяваны ў праваслаўную царкву, падчас чаго роспісы на сьценах касьцёла былі зафарбаваныя белым. У міжваенны час Мядзел знаходзіўся пад уладай Польшчы. У 1920 годзе касьцёл стаў каталіцкім, на тэрыторыі кляштару зноў жылі ксяндзы. Пасьля Другой сусьветнай вайны касьцёл быў зачынены і перададзены ў карыстаньне мясцовай сяльгасхіміі (магчыма, сяльгастэхніцы). У 1989 годзе касьцёл быў перададзены вернікам, а ў парафію вярнуліся айцы кармэліты.

У 1772 годзе Мядзельская Кальварыя налічвала 21 капліцу і 8 брамаў. Кальварыя была разбураная пасьля Другой сусьветнай вайны прыблізна ў адзін час з зачыненьнем касьцёла. У пачатку 2000-х гадоў на Кальварыйскім узгорку, вакол якога месьцілася Кальварыя, усталявалі драўляныя крыжы.

Касьцёл Маці Божай Шкаплернай часта блытаюць з касьцёлам сьвятога Станіслава, аднак насамрэч Станіслаўскі касьцёл знаходзіўся на месцы, дзе зараз разьмяшчаецца мядзельская рэстарацыя, быў збудаваны з дрэва і спалены падчас Другой сусьветнай вайны. У Беларускай энцыкляпэдыі ён пазначаны менавіта як Мядзельскі Станіславаўскі касьцёл кармэлітаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мядзельскі Станіславаўскі касцёл кармелітаў // БЭ. Т. 11. — Менск, 2000. С. 69.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000414

Commons-logo.svg Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар кармэлітаў (Мядзел)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў