Перайсьці да зьместу

Зорныя войны: Абуджэньне Сілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зорныя войны: Абуджэньне Сілы
Star Wars: The Force Awakens
Беларусь ня мае афішы да фільму на роднай мове
Жанр навукова-фантастычны фільм[d][1][2][3][…], прыгодніцкі фільм[2][1][3][…], баявік[d][1][2][3][…], фэнтэзійны фільм[d][3][2][4][…], касьмічная опэра[d] і кінафантастыка
Рэжысэр Дж. Дж. Абрамз
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар Джон Ўільямз
Апэратар Дэн Міндэл
Мантаж
Мастак Рык Картэр[d]
Вытворчасьць
Распаўсюд Walt Disney Studios Motion Pictures[d], Fórum Hungary[d][5], The Walt Disney Company France[d], Netflix і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 17 сьнежня 2015
Працягласьць 135 хв[6].
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $200 млн[7][8]
Прыбытак 2 068 223 624 $[9], 936 662 225 $[10], 88 527 046 $[10] і 123 017 325 £
Папярэдні Вяртаньне джэдая
Наступны Зорныя войны. Эпізод VIII
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Зо́рныя во́йны: Абуджэ́ньне Сі́лы»[a] (па-ангельску: Star Wars: The Force Awakens) — амэрыканская эпічная касьмічная опэра Дж. Дж. Абрамза, што выйшла на экраны ў 2015 року. Гэта сёмы паводле парадку і храналёгіі фільм сагі «Зорныя войны», падзеі ў якім адбываюцца праз 30 гадоў пасьля «Вяртаньня джэдая». У галоўных ролях здымаліся Гарысан Форд, Марк Гэміл, Кэры Фішэр, Эдам Драйвэр, Дэйзі Рыдлі, Джон Баега, Оскар Айзэк, Люпіта Ньёна, Эндзі Сэркіс, Доўнэл Глісэн, Энтані Дэніелз, Пітэр Мэйг’ю і Макс фон Сюдаў.

«Абуджэньне Сілы» — першы фільм у трылёгіі-сыквэле, абвешчанай пасьля набыцьця кампаніі «Lucasfilm» «Ўолтам Дыснэем» у 2012 року. Да вытворчасьці раньніх стадыяў фільму ў якасьці кансультанта быў запрошаны і Джордж Лукас, а музыку напісаў кампазытар шасьці папярэдніх сэрыяў Джон Ўільямз. Здымкі пачаліся ў красавіку 2014 року і адбываліся ў Абу-Дабі ды Ісьляндыі, студыйныя сцэны — у Ірляндыі ды Ангельшчыне.

У прэм’ерны тыдзень фільм усталяваў некалькі рэкордаў пракату, зарабіўшы $248 мільёнаў у ЗША і $529 ва ўсім сьвеце, стаўшыся самым прыбытковым фільмам у першыя дні пракату.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Падзеі фільму адбываюцца прыблізна праз 30 гадоў пасьля падзеяў «Вяртаньня джэдая» з новымі галоўнымі героямі — Фінам, Ры, Пу Дэмэранам, а таксама з героямі мінулых «Зорных войнаў»[11]. Два бакі-супернікі, Паўстанцкі альянс і Галяктычная імпэрыя, пераўтварыліся адпаведна ў Супраціўленьне і Першы ордэн[12].

Апошні джэдай, Люк Скайўокер, зьнік, а Першы ордэн зноў набірае моц і намерваецца зьнішчыць Люка і маладую Рэспубліку. Гэтым намерам зьбіраецца перашкодзіць Супраціўленьне на чале зь Люкавай сястрой, цяпер генэралам Леяй Аргана.

Пілёт Супраціўленьня Пу Дэмэран знаходзіцца на плянэце Джаку, дзе здабывае мапу, якая дапаможа высьветліць месцазнаходжаньне Люка Скайўокера. На вёску налятаюць штурмавікі, забіваюць жыхароў і палоняць Дэмэрана. Ягоны дроід BB-8 пасьпявае ўцячы з мапай і ля звалкі сустракае зьбіральніцу сьмецьця Ры.

Кайла Рэн дапытвае Пу і даведваецца пра дроіда з мапай. Штурмавік FN-2187 дапамагае апошняму выратавацца, і ўдваёх яны ўцякаюць на зьнішчальніку TIE, дзе Пу дае свайму вызваліцелю мянушку «Фін». Вяртаючыся за дроідам, яны разьбіваюцца пры пасадцы, і Фін працягвае шлях адзін. Ён знаходзіць Ры і BB-8, прадстаўляючыся ўдзельнікам Супраціўленьня. Утраёх яны зьбягаюць ад Першага ордэна на скрадзеным «Тысячагадовым сокале».

У адкрытым космасе сапсаваны «Сокал» трапляе ў палон большага карабля, пілятаванага ягоным колішнім уласьнікам Ханам Солам. Усё, што вядома Хану пра Люка — гэта тое, што Скайўокер схаваўся ў невядомым месцы пасьля няўдалае спробы аднавіць Ордэн джэдаяў — адзін зь ягоных вучняў перакінуўся на цёмны бок і зьнішчыў увесь плён. Пяцёрка вымушаная ўцякаць на «Тысячагадовым сокале» ад злодзеяў, якія хочуць дабіцца вяртаньня пазыкаў ад Сола.

На плянэце Такадана каманда спрабуе знайсьці кантакты з Супраціўленьнем, а Фін вырашае самастойна ўцякаць далей ад Першага ордэна. Ры, завабленая ў склеп, знаходзіць там сьветлавы меч, які належаў Люку і ягонаму бацьку Энакіну Скайўокеру. Тут яна бачыць жудасныя відзежы і ўцякае далей ад гэтага месца. Маз Каната, якая хацела дапамагчы, перадае сьветлавы меч на захаваньне Фіну.

Першы ордэн на сваёй базе «Starkiller» (бел. Забойца зорак) стварыў супэрзброю, здольную зьнішчаць цэлыя сыстэмы плянэтаў, і першы ўдар генэрал Гакс на загад вярхоўнага лідэра Сноўка наносіць па сталіцы Рэспублікі і ейным флёце. Каб канчаткова адысьці ад Сьветлага боку, Кайла Рэну застаецца забіць свайго бацьку Хана Сола, як гэта загадвае яму Сноўк.

Першы ордэн высочвае месцазнаходжаньне дроіда з мапай і нападае на Такадану. Хан, Чубака і Фін, які ў бойцы выкарыстоўвае сьветлавы меч, уратоўваюцца дзякуючы прылёту X-wing супраціўленцаў, аднак Ры схопленая і трапляе на «Starkiller». Рэн спрабуе выцягнуць зь ейнай галавы інфармацыю падобным чынам, як ён зрабіў гэта з Пу, аднак яна пасьпяхова супрацьстаіць катаваньню. Асэнсаваўшы, што можа выкарыстоўваць Моц, Ры ўцякае з палону, скарыстаўшыся загадам штурмавіку-ахоўніку.

Хан, Чубака, Фін і BB-8 прылятаюць на базу Супраціўленьня на Д-Кары, дзе сустракаюць ацалелага Пу Дэмэрана, генэрала Лею і дроідаў C-3PO ды R2-D2; апошні адключыўся пасьля Люкавага зьнікненьня. У той час, як на «Старкілеры» рыхтуюць зьнішчэньне сыстэмы з базай Супраціўленьня, паўстанцы распрацоўваюць плян па прэвэнтыўным удары па супэрзброі з выкарыстаньнем зьнішчальнікаў. Лея просіць Хана вярнуць сына дамоў жывым. На «Сокале» Хан з Чубакам і Фінам пранікаюць на базу, адключаюць шчыты, знаходзяць Ры, закладаюць выбухоўку і заўважаюць Рэна. Хан Сола называе яго па родным імені — Бэн — і ўпрошвае вярнуцца дадому, каб пазбавіцца Цёмнага боку. Перамагаючы сумневы, Рэн забівае свайго бацьку. Чубака раніць Рэна са зброі і пасьпявае ўзарваць закладзеную выбухоўку, што дапамагае X-wing-ам давяршыць бамбаваньне і зьнішчыць «Старкілер».

Паранены Кайла Рэн працягвае перасьлед Фіна і Ры на паверхні; Фін атрымлівае параненьне і губляе сьветлавы меч, які падбірае Ры. Яна пераўзыходзіць яго Моцай і пасьпявае параніць перш, чым база пачынае развальвацца на кавалкі. Ры, Чубака і Фін ратуюцца на «Сокале», а Сноўк загадвае генэралу Гаксу даставіць да яго Рэна.

На Д-Кары абуджаецца R2-D2 і складае недастатні кавалак мапы зь месцазнаходжаньнем Скайўокера. Ры займае месца першага пілёту «Тысячагадовага сокалу» і з Чубакам выпраўляецца на аддаленую плянэту, дзе сустракае Люка і аддае яму сьветлавы меч.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Сярод другасных пэрсанажаў свае ролі захавалі Кэні Бэйкер і Тым Роўз (R2-D2 і Адмірал Акбар адпаведна)[13][26]. Майк Кўін, які раней выконваў ролю Ньен Нунба разам з Рычардам Боўнгілам, па сьмерці апошняга працягне сам граць свайго пэрсанажа[27].

  1. ^ а б в http://www.fandango.com/starwars:theforceawakens_169229/castandcrew
  2. ^ а б в г http://www.imdb.com/title/tt2488496/
  3. ^ а б в г http://www.siamzone.com/movie/m/7962
  4. ^ http://www.ew.com/article/2015/12/16/star-wars-force-awakens-review
  5. ^ http://nmhh.hu/dokumentum/169802/premierfilmek_forgalmi_adatai_2015.xlsx
  6. ^ Star wars: The force awakens (2015) (анг.). British Board of Film Classification (7 сьнежня 2015). Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  7. ^ Holland, Luke (7 красавіка 2014) Star Wars Episode VII: what we know as shooting starts (нарв.) home › culture › film. The GuardianПраверана 16 сьнежня 2015 г.
  8. ^ Lieberman, David (23 чэрвеня 2015) ‘Star Wars VII’ Could Become The 3rd Highest Grossing Film Ever – Analyst (анг.) Deadline. Penske Business Media, LLC. Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  9. ^ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=starwars7.htm
  10. ^ а б http://jpbox-office.com/fichfilm.php?id=13345
  11. ^ Star Wars: Episode VII Set to Roll Cameras May 2014 (анг.) The Force Awakens. StarWars.com (18 сакавіка 2014). Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  12. ^ Lussier, Germain (21 жніўня 2015) The First Order and the Resistance Rule In New Star Wars: The Force Awakens Photos (анг.) Star Wars: The Force Awakens. i09. Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  13. ^ а б в г д е ё ж з і к л Star Wars: Episode VII Cast Announced (анг.) Films. StarWars.com (29 красавіка 2014). Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  14. ^ Perry, Spencer (11 лістапада 2015) Leia Organa Gets a New Title for Star Wars: The Force Awakens (анг.) SuperHeroHype. CraveOnline Media, LLC. Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  15. ^ Breznican, Anthony (12 жніўня 2015) Star Wars: The Force Awakens: Kylo Ren’s shroud is pulled back at last, but… (анг.) Movies. Entertainment Weekly. Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  16. ^ Databank: Kylo Ren (анг.) StarWars.com Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  17. ^ а б в Breznican, Anthony (11 сьнежня 2014) 'Star Wars: The Force Awakens' character names revealed (in coolest way possible) -- exclusive (анг.) News. Entertainment Weekly. Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  18. ^ а б в Abrams, Natalie (16 красавіка 2015) 10 things we learned from the Star Wars: The Force Awakens panel (анг.) News. Entertainment Weekly. Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  19. ^ Databank: Finn (анг.) StarWars.com Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  20. ^ а б Robinson, Joanna (4 траўня 2015) Adam Driver’s and Lupita Nyong’o’s Characters Revealed in Exclusive Star Wars: The Force Awakens Photos (анг.) Behind the scenes. Condé Nast. Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  21. ^ Star Wars: Episode VII Adds Academy Award Winner Lupita Nyong’o and Game of Thrones’ Gwendoline Christie (анг.) Films. StarWars.com (2 чэрвеня 2014). Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  22. ^ Capturing a Galaxy: An Interview with Annie Leibovitz – Exclusive (анг.) Interviews. StarWars.com (28 траўня 2015). Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  23. ^ Dyer, James (16 сьнежня 2015) JJ Abrams Spills Details On Kylo Ren (анг.) Empire online Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  24. ^ Davis, Edward (10 ліпеня 2015) ‘Star Wars: The Force Awakens’: Domhnall Gleeson Revealed To Be On The Dark Side As General Hux (анг.) The Playlist Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  25. ^ Viral Hide. (21 лістапада 2015) New Star Wars: The Force Awakens Planet Name and Other Plot Details Revealed by Children’s Book! (анг.) Star Wars News Net Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  26. ^ Mcgrane, Danielle (25 верасьня 2015) [www.theaustralian.com.au/news/latest-news/tim-rose-frustrated-at-star-wars-secrecy/story-fn3dxiwe-1227544372809 Tim Rose frustrated at Star Wars secrecy] (анг.) The Australian Plus Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  27. ^ Ward, Jason (25 кастрычніка 2015) Star Wars Legend Mike Quinn returns as Nien Nunb in Star Wars: The Force Awakens! (анг.) Making Star Wars Праверана 16 сьнежня 2015 г.
  1. ^ На рэклямах у назьве фільму адсутнічае нумар эпізоду VII; аднак ён фігуруе ў тытрах у пачатку фільму

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зорныя войны: Абуджэньне Сілысховішча мультымэдыйных матэрыялаў