Джэфры Джэйкаб Абрамз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэфры Джэйкаб Абрамз
Jeffrey Jacob Abrams
Дата нараджэньня 27 чэрвеня 1966 (57 гадоў)
Месца нараджэньня Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, прадусар, сцэнарыст
Бацька Джэралд Абрамз[d]
Маці Кэрал Эн Абрамз[d]
Дзеці Гэнры Абрамз[d] і Gracie Abrams[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0009190

Джэфры Джэйкаб Абрамз (па-ангельску: Jeffrey Jacob Abrams; нарадзіўся 27 чэрвеня 1966 году, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк) — амэрыканскі кіна- і тэлепрадусар, сцэнарыст, актор, кампазытар і рэжысэр. Уласьнік фільмавай майстэрні Bad Robot Productions. Яго бацька тэлепрадусар Джэралд У. Абрамз.

Зацікаўленасьць кінаіндустрыяй прыйшла ў восем гадоў, калі яго дзед узяў на экскурс да фірмы Universal. Празь некалькі гадоў зрабіў шмат фільмаў, якія дасылаў на разнастайныя кінафэстывалі і атрымаў некалькі ўзнагародаў.

Сусьветную вядомасьць Абрамзу прынесьлі пасьпяховыя тэлевізійныя праекты кампаніі «ABC Entertainment» — сэрыялы «Шпіёнкі» і «Згубленыя», калі прапанаваў неардынарныя канцэпцыі захапляльных сцэнараў. Абодва сэрыялы здабылі хутка прызнаньне ў сьвеце.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Як атрымаць посьпех у справах (1990) (сцэнарыст)
  • Regarding Henry (1991) (сцэнарыст, су-прадусар)
  • Forever Young (1992) (сцэнарыст, прадусар)
  • The Pallbearer (1996) (прадусар)
  • Gone Fishin (1997) (су-сцэнарыст)
  • Armageddon (1998) (сцэнарыст)
  • The Suburbans (1999) (прадусар)
  • Joy Ride (2001) (сцэнарыст, прадусар)
  • Mission: Impossible III (2006) (рэжысэр, су-сцэнарыст)
  • Cloverfield (2008) (прадусар)
  • Star Trek (2009) (рэжысэр, прадусар)
  • Morning Glory (2010) (прадусар)

Тэлесэрыялы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Felicity (1998—2002, сустваральнік, сцэнарыст, прадусар, рэжысэр)
  • Alias (2001—2006, стваральнік, сцэнарыст, прадусар, рэжысэр)
  • Згубленыя (2004—2010, сустваральнік, сцэнарыст, прадусар, рэжысэр)
  • What About Brian (2006—2007, прадусар)
  • Six Degrees (2006—2007, прадусар)
  • The Office (2007, рэжысэр)
  • Fringe (2008—2013, сустваральнік, сцэнарыст, прадусар)
  • Anatomy of Hope (2009, рэжысэр, прадусар)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэфры Джэйкаб Абрамзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў