Перайсьці да зьместу

Зорныя войны. Эпізоды VII—IX

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Зорныя войны. Эпізоды VII—IX» — будучая трэцяя трылёгія касьмічнай опэры Джорджа Лукаса «Зорныя войны». Стане сыквэлам перашапачатковае трылёгіі (эпізоды IVVI) у адрозьненьне ад прыквэлу, які выйшаў у 1999—2005 гадах. Плянаваная дата выхаду 7-й сэрыі — сьнежань 2015 году, наступныя дзьве сэрыі плянуюцца з інтэрвалам у два рокі[1][2].

Ідэя трылёгіі-працягу зьявілася ў Лукаса ўжо ў сярэдзіне 1970-х падчас працы над «Новай надзеяй». У 1990-я ён адмовіўся ад гэтай задумы, аднак Дыснэй, які ў 2012 року набыў Lucasfilm, вырашыў ствараць працяг.

Перадвытворчасьць VII эпізоду пачалася ў 2012, выхад заплянаваны ў сьнежні 2015[2]. Рэжысэрам будзе Джэфры Джэйкаб Абрамс з кансультацыямі Лукаса. Сярод актораў чакаецца ўдзел Кэры Фішэр, Гарысана Форда і Марка Гэміла з арыгінальнае трылёгіі[3].

Крэатыўным кансультантам усяе трылёгіі будзе Джордж Лукас[4], а болей ніякіх зьвестак пра будучыя часткі невядома.

  1. New Star Wars trilogy to arrive in 2015, 2017 and 2019 (анг.) The Guardian Праверана May 26, 2013 г.
  2. 1 2 Star Wars Movies Coming in 2015, 2017 and 2019 (анг.) Variety Праверана May 26, 2013 г.
  3. How Disney Bought Lucasfilm—and Its Plans for 'Star Wars' (анг.) Bloomberg Businessweek Праверана May 26, 2013 г.
  4. New Video Series: A Discussion About the Future of Star Wars (анг.) StarWars.com Праверана 8 верасьня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]