Перайсьці да зьместу

Джордж Лукас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордж Лукас
George Lucas
Імя пры нараджэньні Джордж Ўолтан Лукас, мал.
Дата нараджэньня 14 траўня 1944
Месца нараджэньня Сьцяг ЗША Мадэста, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, прадусар, сцэнарыст
Гады дзейнасьці 1965—зараз
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Writers Guild of America, West[d][1]
Жанры кінафантастыка
Дзеці Аманда Лукас[d] і Кэці Лукас[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000184

Джордж Лукас (па-ангельску: George Walton Lucas, Jr.; нар. 14 траўня 1944 году) — амэрыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар, аўтар «Зорных войн» і пэрсанаж Індыяны Джонза. Лукас зьяўляецца адным з найболей камэрцыйна пасьпяховых рэжысэраў сьвету.

Нарадзіўся ў Мадэста 14 траўня 1944, бацька — Джордж Ўолтан Лукас, уладальнік крамы канцылярскіх тавараў і ранча ў Каліфорніі. Вучыўся ў каледжы Мадэста, дзе стварыў некалькі кароткамэтражак, уключаючы «THX-1138», затым скончыў кінэматаграфічны ўнівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі. У 1967 годзе быў прадстаўлены «Warner Brothers» у якасьці асыстэнта Фрэнсіса Форда Копалы, пасьля чаго Копала доўгі час аказвае яму ўсялякую падтрымку, у тым ліку і фінансавую. У 1971 годзе Лукас стварае сваю ўласную студыю «Lucasfilms Ltd», а ў 1973 годзе стужка «Амэрыканскія графіці» атрымлівае Залаты Глёбус і 5 намінацый на Оскар і прыносіць рэжысэру шырокую вядомасьць у Галівудзе. Сага «Зорныя войны» і трылёгія аб Індыяне Джонзе замацавалі культавы статус Лукаса. У 1992 годзе рэжысэр узнагароджаны прэміяй Ірвінга Талбэрга, у 2001 годзе — прэміяй BAFTA «за неперасягненае майстэрства ў кіно».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ George W. Lucas Jr. // WGA Find a Writer