Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Зорныя войны. Эпізод VI:
Вяртаньне джэдая
Star Wars Episode VI: Return of the Jedi
ReturnOfTheJediPoster1983.jpg
Жанр кінафантастыка
Рэжысэр Рычард Маркўанд
Прадусар Говард Казанчыян
Сцэнарыст Джордж Лукас
У ролях
Кампазытар Джон Ўільямз
Апэратар Alan Hume[d] і Alec Mills[d][1]
Мантаж
Вытворчасьць Lucasfilm
Дата выхаду 25 траўня 1983
Час 136 хв. (арыгінальная вэрсія)
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $32,5 млн
Прыбытак $475 106 177 (па сьвеце)
Папярэдні Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая» (па-ангельску: Star Wars Episode VI: Return of the Jedi) — эпічны навукова-фантастычны фільм амэрыканскага рэжысэра Джорджа Лукаса. Гэта трэці фільм па ліку зь першай трылёгіі кінасагі «Зорныя войны» і шосты храналягічна. Прэм’ера фільму адбылася 25 траўня 1983 року. Бюджэт фільму склаў $32,5 млн. А па сьвеце фільм сабраў каля $475,1 млн.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На шостым фільме скончваецца кінасага «Зорныя Войны», а таксама першая й арыгінальная трылёгія. Дзея ў апошнім фільме адбываецца недзе праз адзін рок пасьля падзеяў пятага эпізоду. Сябры Хана Сола накіроўваюцца на плянэту Татуін, каб уратаваць свайго сябра з палону Джабы Хата. Люк Скайўокер дасылае нібы ў падарунак Джабу двух дроідаў: R2-D2 й C-3PO з мэтай памяняць іх на Хана.

R2-D2 й C-3PO ля палацу Джабы

Але ж Джаба Хат кантрабандыст і злодзей, ён не зьбіраецца выконваць патрабаваньні Люка й забірае дроідаў сабе. Празь нейкі час у палацы Джабы зьяўляецца прынцэса Лея, пераапранутая ў тамтэйшую пачвару. Лея пад выглядам найміта прыводзіць да Джабы Чубаку. Джаба сквапны і зусім ня кемлівы кантрабандыст, ён нават і не падазрае, што зь ім гуляюць у гульню, якую прыдумаў Люк. Сам Люк не прымусіў сябе доўга чакаць і прыйшоў на наступны дзень, каб вярнуць сваіх сяброў і забіць Джабу. Але ж і Люк трапляе ў пастку Джабы. Апошні ўпэўнены ў сваёй перамозе над Ханам і яго сябрамі, Джаба загадвае забіць іх. І гэтая воля Хата становіцца апошняй для яго. Бясслаўнае жыцьцё вялікага кантрабандыста скончваецца пад час зьдзяйсьненьня ягонага ж загаду: Лея, скарыстаўшыся момантам, накідвае на шыю Джабу ланцуг і забівае яго. Люк вяртаецца на плянэту Дагоба да магістра Ёды, каб працягнуць навучаньне. Ёда перад сьмерцю распавядае Люку пра яшчэ аднаго Скайўокера. Гэта, напэўна, адзін з самых кранальных момантаў у фільме нароўні з момантам, калі Дарт Вэйдэр у пятым эпізодзе прызнаецца Люку у бацькоўстве. Адразу пасьля сьмерці Ёды Люк чуе голас Обі-Вана. Обі-Ван кажа Люку, што Ёда меў на ўвазе ягоную сястру Лею.

А тым часам Паўстанцы рыхтуюць атаку на новую і яшчэ больш моцную Зорку сьмерці. Частка паўстанцаў разам зь Люкам, Леяй, Ханам і двума дроідамі накіроўваецца на лясную плянэту Эндар, побач зь якой на арбіце будуецца новая Зорка сьмерці. На плянэце Люк распавядае Леі праўду, якую даведаўся сам, і адлучаецца ад іх групоўкі, каб сустрэцца з сваім бацькам і Імпэратарам. Паўстанцы на плянэце атакуюць бункер, у якім знаходзіцца ўстаноўка для энэргетычнага шчыта Зоркі сьмерці, а Адмірал Акбар разам з флётам паўстанцаў атакуе Зорку сьмерці з космасу. Пачынаецца бой як на плянэце, так і ў космасе. Люк, спрабуючы забіць Імпэратара на Зорцы сьмерці, ізноў скрыжаваў мечы з Дартам Вэйдэрам. Малады джэдай у парыве гневу перамагае Дарта Вэйдэра і чуе ад Імпэратара прапанову забіць бацьку і самім заняць ягонае месца побач зь ім. Адмовіўшыся ад прапановы, Люк выракае сябе на пакутніцкую сьмерць ад рук сытха, але ў гэты момант Дарт Вэйдэр вяртаецца на Сьветлы бок Моцы і забівае Дарта Сыдыюса. Старое вяшчунства спраўджваецца: Энакін Скайўокер зьнішчае сытхаў.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ выгрузка даных FreebaseGoogle.