R2-D2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
R2-D2
Дроід «Зорных войнаў»
R2-D2
Тыптэхнік
ПлянэтаНабу
Колербелы й сіні
Вышыня96 см
Уладальнік
Належыць да
АкторКэні Бэйкер

R2-D2 — вынаходлівы астрадроід сусьвету «Зорных войнаў». Кваліфікаваны мэханік зоркалёта й памагаты пілёта зьнішчальніка. Унутры сябе дроід мае вялікую колькасьць самых разнастайных прыладаў: ад мэханічных дзяржальняў да кампутарных інтэрфэйсаў і зварачных гарэлак. У другім эпізодзе R2-D2 зьдзіўляе ўсіх яшчэ й сваёй здольнасьцю пералятаць на невялікія адлегласьці дзякуючы рэактыўным рухавічкам у сваіх нагах[1]. У арыгінальнай трылёгіі было створана 9 мадэляў R2-D2. Сем для пустыні, адна для Кені Бэйкера й адна была здольная варушыць трыма канечнасьцямі. На працягу здымкаў арыгінальнай трылёгіі мадэлі, што працавалі ў пустыні, хутка ламаліся, бо іх рухавік забруджваўся жвірам. Каб пазьбегнуць гэткіх праблем у новым фільме, Лукас даручыў дзьвюм кампаніям — «Industrial Light & Magic» і брытанскаму аддзелу сваёй працоўнай групы па спэцэфэктах — стварыць новую вэрсію R2-D2. У новай трылёгіі ў дадатак выкарыстоўваўся ў некаторых момантах лічбавы дублёр.

У новай трылёгіі R2-D2 ўпершыню сустракаецца ў першым эпізодзе на караблі каралевы Падмэ Амідалы. Дроід здолеў адрамантаваць карабель пад час яго палёту на Карусант, такім чынам выратаваўшы сваю гаспадыню й усю місію Ордэна джэдаяў. Пазьней R2-D2 разам з каралевай і Квай-Гон Джынам на Татуіне сустракае свайго будучага сябра — пратакольнага дроіда C-3PO. На працягу ўсіх 6 эпізодаў гэтай пацешная пара дроідаў будзе разам дапамагаць героям фільму й не даваць сумаваць глядачам. У час войнаў клёнаў R2-D2 выконваў шмат самых разнастайных місій, у гэты перыяд ён належаў Энакіну Скайўокеру.

У арыгінальнай трылёгіі R2-D2 належыць спачатку Леі. Ён захоўвае ў сваёй памяці пляны супэрмоцнай зброі Імпэрыі — Зоркі сьмерці. У канцы IV эпізоду R2-D2, ахвяруючы часткай сваіх дэталяў, выратоўвае зьнішчальнік Люка Скайўокера, калі той атакуе Зорку сьмерці. У VI эпізодзе маленькі дроід прымае ўдзел у ратаваньні Хана Сола з плянэты Татуін, з лапаў Джабы Хата.

Мова R2-D2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мова R2-D2 у чалавечым разуменьні ўяўляе какафонію гудкоў і сьвісткоў. R2-D2 разумеў шмат мільёнаў дыялектаў і розных машынных кодаў. Але каб перакласьці тое, што сказаў R2-D2 чалавеку, патрэбны пратакольны дроід кшталту C-3PO. R2-D2 даволі тэмпэраментны дроід, таму ягоны настрой лёгка зразумець па вымове яго гукаў.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1980-х гадах у ЗША быў распрацаваны зэнітна-артылерыйскі комплекс Mark 15 Phalanx, які з-за вонкавага падабенства на флёце сталі жартам называць R2-D2.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

R2-D2сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • R2-D2 у афіцыйнай энцыкляпэдыі StarWars.com
  • R2-D2 (анг.) у Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»