Лея Аргана
Выгляд
| Лея Аргана | |
| Пэрсанаж «Зорных войнаў» | |
| Раса | чалавек |
|---|---|
| Родная плянэта | Альдэран, Набу |
| Належыць да | Імпэрскі сэнат, Паўстанцкі альянс, Новая рэспубліка (Зорныя войны) |
| Дзейнасьць | Прынцэса Альдэрану, сэнатар Альдэрану, Дыплямат Новай Рэспублікі, рыцар-джэдай |
| Стаць | жанчына |
| Рост | 155 см |
| Валасы | цёмна-рудыя |
| Вочы | цёмна-рудыя |
| Зброя | Бластэр |
| Транспартны сродак | Тысячагадовы сокал |
| Здымкі | |
| Актор | Кэры Фішэр |
Лея Аргана (па-ангельску: Leia Organa Solo) — адна з найгалоўнейшых пэрсанажаў сусьвету Зорных войнаў, створаная Джорджэм Лукасам. Зьяўляецца асноўнай дзеючай асобай у арыгінальнай трылёгіі. Лея зьяўляецца дачкой Падмэ й сястрой-блізьнюком Люка Скайўокера, але носіць прозьвішча свайго апякуна. У шостым эпізодзе яна даведваецца гісторыю сваёй сям’і ад свайго брата Люка Скайўокера. У арыгінальнай трылёгіі Лею згуляла акторка Кэры Фішэр. Згодна з пашыраным сусьветам Зорных войнаў Лея пабралася шлюбам з Ханам Сола. У гэтым шлюбе яна нарадзіла траіх дзяцей, аднаго зь якіх назвала ў гонар свайго бацькі — Энакінам.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Лея Аргана ў афіцыйнай энцыкляпэдыі StarWars.com
- Лея Аргана (анг.) ў Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»
| |||||||||||