C-3PO

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
C-3PO
Дроід «Зорных войнаў»
C-3PO
Тыппратакольны
ПлянэтаТатуін
Колерзалаты
Належыць да
АкторЭнтані Дэніелз

C-3PO (siːˈθriːpi.oʊ), скарочана 3PO — робат-пэрсанаж сусьвету «Зорных войнаў», адзін з чатырох пэрсанажаў разам з Энакінам Скайўокерам/Дартам Вэйдэрам, Обі-Ванам Кенобі і R2-D2, якія фігуруюць ва ўсіх шасьці частках сэрыі «Зорных войнаў». Акрамя таго, ва ўсіх сэрыях «Зорных войнаў» C-3PO іграў адзін актор — Энтані Дэніелз; гэты пэрсанаж і R2-D2 (сыграны Кэні Бэйкерам) — адзіныя, якіх ва ўсіх фільмах іграў адзін актор. Дроід C-3PO таксама папулярным пэрсанажам «пашыранага сусьвету» з кніг, коміксаў і відэагульняў.

C-3PO — пратакольны дроід, створаны дзеля дапамогі чалавеку, умее патлумачыцца на «амаль шасьці мільёнах формаў камунікацыі». Звычайна ён зьяўляецца разам са сваім паплечнікам, R2-D2. Асноўныя навыкі C-3PO — этыкет, звычаі і пераклад дзеля палягчэньня стасункаў розных культураў. 3PO і R2-D2 адыграюць істотныя ролі ў гісторыі «Зорных войнаў». Асноўны колер корпусу C-3PO — залаты са срэбнай устаўкай ніжэй правага калена.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

C-3POсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • C-3PO у афіцыйнай энцыкляпэдыі StarWars.com
  • C-3PO (анг.) у Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»