Д’ёр
Д’ёр | |||||
вуг. Győr | |||||
Варашхаза | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1009 | ||||
Краіна: | Вугоршчына | ||||
Вобласьць: | Заходне-Задунайскі край | ||||
Мэд’е: | Д’ёр-Мошан-Шопран | ||||
Яраш: | Д’ёр | ||||
Прэзыдэнт места: | Чаба Андраш Дэжы[d][1] | ||||
Плошча: | 174,62 км² | ||||
Вышыня: | 108 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 129 568 чал. (2016) | ||||
шчыльнасьць: | 742 чал./км² (2016) | ||||
аглямэрацыя: | 227 704 чал. | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +36 96 | ||||
Паштовыя індэксы: | 9000—9030 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°41′3″ пн. ш. 17°38′4″ у. д. / 47.68417° пн. ш. 17.63444° у. д.Каардынаты: 47°41′3″ пн. ш. 17°38′4″ у. д. / 47.68417° пн. ш. 17.63444° у. д. | ||||
Д’ёр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://gyor.hu |
Д’ёр (па-вугорску: Győr , па-славацку: Ráb) — места на паўночным захадзе Вугоршчыны, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Д’ёр-Мошан-Шопран і Заходне-Задунайскага краю. Места знаходзіцца на палове пуці паміж Будапэштам і Венаю, на кропе ўпадзеньня ракі Рабы ў Дунай. Д’ёр — шостае паводле велічыні места Вугоршчыны: насельніцтва на 2016 год — 129 568 чалавек, плошча — 174,62 км².
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя ўздоўж Дунаю была населеная яшчэ з даўніх часоў. Першае вялікае паселішча, заснаванае кельтамі, датаванае V стагодзьдзем да н. э. Яны назвалі места Ара Бона (бел. Добры алтар), і гэтая назва існавала да VIII стагодзьдзя, а ў скарочанай форме і дагэтуль выкарыстоўваецца як назва Д’ёру ў нямецкай (Raab) і славацкай (Ráb) мовах.
У I стагодзьдзі да н. э. сюды прыйшлі рымскія гандляры. Каля 10 н. э. паўночная частка заходняй Вугоршчыны была занятая рымскімі жаўнерамі і атрымала назоў Панонія. У IV стагодзьдзі з-за наездаў усходніх плямёнаў рымляне пакінулі тэрыторыю, аднак места працягнула існаваньне.
У 1896 годзе заснавалі аўтамабільны завод «Раба».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старое места Д’ёру — Капталанскі пагорак — знаходзіцца на зьліцьці трох рэк: Дунаю, Рабы і Рабкі. Рэзыдэнцыя Д’ёрскага біскупа лёгка пазнавальная па недабудаванай вежы. Найстарэйшыя будынкі места — жылая вежа XIII стагодзьдзя і гатычная капліца XV стагодзьдзя.
Сярод іншых славутасьцяў:
- Гарадзкая ратуша
- Базыліка
- Царква кармэлітаў
- Царква Бэнэдыктынскага ордэна імя Сьв. Ігнація Ляёлі
- Музэй рымскай археалёгіі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт места (вуг.)
- Энцыкляпэдыя, у тым ліку Вугоршчыны (рас.)
|