Эгер
| Эгер вуг. Eger | |||||
| Населены пункт | |||||
Базыліка | |||||
| |||||
| Краіна | Вугоршчына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Мэд’е | Хэвэш | ||||
| Першыя згадкі | 1235 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Прэзыдэнт места | Ákos Vágner[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 92,2 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 165 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 47°53′56″ пн. ш. 20°22′29″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 56 429 чал. (2009) | ||||
| Этнахаронімы | egri | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 96 | ||||
| Паштовы індэкс | 3300 | ||||
| Сайт | eger.hu (вуг.) | ||||
| Эгер на мапе Вугоршчыны Эгер | |||||
Эгер (па-вугорску: Eger) — места на паўночным усходзе Вугоршчыны, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Хэвэшу. Насельніцтва на 2009 год — 56 429 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XI стагодзьдзі кароль Іштван I заснаваў ля падножжа гор Бюк эпіскапства, зь якога й вырас Эгер. У 1241 годзе яго амаль цалкам разбурылі татара-манголы. Пазьней на прыгонным узгорку была адбудавана эпіскапская рэзыдэнцыя, а ў даліне рачулкі Эгер — новы горад. У 1552 годзе туркі ў першы раз паспрабавалі захапіць горад, але дарэмна. Аднак у 1596 годзе крэпасьць усё-такі апынулася ў руках ворага, і Эгер на 91 год трапіў пад уладу турак. Тым часам у горадзе будуюцца мячэты, лазьні й мінарэты, якія захаваліся дагэтуль. Пасьля зыходу турак Эгер ізноў стаў эпіскапскім горадам. У той жа час і зьявіліся пабудовы ў стылі «эгерскага барока», якія вызначаюць сёньня аблічча гораду.
Эгер — бастыён він
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Места й яго навакольле — гістарычны вінаробны раён Вугоршчыны. Жыхары ледзь не 1000 гадоў займаюцца гадоўляй вінаграду й вытворчасьцю такіх вінаў, як Эгерская Бычыная Кроў, Эгерская Леанька, Харшлявэлю з Дэўрэ. Пасьля зьмены рэжыму Эгерскі вінаробны раён стаў хутка разьвівацца. Плошча вінаградных плянтацыяў узрасла дзякуючы перанасаджэньню традыцыйных і новых гатункаў на найлепшыя капальні (Надзь-Эгед, Пайдаш). Укаранілі дзейсную ў новых заходніх вінных культурах сыстэму АОС. Апроч ужо дзейснага дзяржаўнага вінаробнага заводу стварылі некалькі сотняў маленькіх і сярэдніх, якія сталі хутка разьвівацца. Дзякуючы гэтаму значна павялічылася якасьць прадукцыі. Узрост самых старадаўніх вінных скляпоў перавышае 400 гадоў, але і ў нашы дні працягваецца будаўніцтва новых.
Геаграфія й транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Места разьмешчана прыкладна за 130 кілямэтраў на паўночны ўсходу ад Будапэшту. У Эгер вядзе чыгуначная ветка ад магістралі Будапэшт — Мішкальц. Места злучана рэгулярным аўтобусным і чыгуначным паведамленьнем з Будапэштам і суседнімі месцамі. Час шляху на цягніку й аўтобусе да Будапэшту — 2—2,5 гадзіны.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Крэпасьць
- Дом камітата
- Сабор Сьв. Яана
- Архіяпіскапскі палац
- Царква Сьв. Антонія
- Мінарэт
- Цыстэрыянская царква
- Бібліятэка
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эгер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт мястэчка (вуг.)